Пацвердзіліся чуткі трохтыднёвай даўнасці, паводле якіх найбуйнейшая ў свеце сацсетка Facebook купіла сэрвіс распазнання твараў Face.com.
Адпаведная інфармацыя была апублікаваная ў карпаратыўным блогу ізраільскага стартапа. Прадстаўнікі Face.com адзначылі, што цяпер будуць шукаць новыя магчымасці разам з Facebook.
Сума ўгоды
Заснавальнікамі сэрвісу па распазнанні твараў з’яўляюцца чацвёра ізраільцян, а сярод акцыянераў значыцца «Яндэкс», якому належыць 18,4% кампаніі. Мяркуецца, што распрацоўкі Face.com спатрэбяцца для распазнання людзей на загружаных карыстальнікамі Facebook фатаграфіях.
Каментары