У цэнтры Мінска гарэла кафэ
Як паведамляюць супрацоўнікі МНС на месцы здарэння, сігнал пра задымленне паступіў у 17.16. Адміністрацыя паспела вывесці 50 наведвальнікаў і персанал яшчэ да прыбыцця пажарных. Месца ўзгарання знаходзілася на кухні кафэ.
На месца інцыдэнту прыбыла каля 10 машын з пажарнымі. Узгаранне было ліквідавана.
Па стане на 18.20 на вуліцы Чырвонай адчуваецца пах гары.
Каментары