З сумеснай заявай выступілі міністры Мартынаў і Лаўроў.
Беларусь і Расію «адрознівае імкненне да стварэння больш справядлівага і дэмакратычнага светапарадку, які базіруецца на вядучай ролі Савета Бяспекі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у падтрыманні міру і бяспекі, вяршэнства міжнароднага права, шматбаковых і калектыўных падыходах да вырашэння актуальных глабальных і рэгіянальных праблем». З такой заявай выступілі 25 чэрвеня міністры замежных спраў дзвюх краін з нагоды
«Мы актыўна выступаем за развіццё шырокага, недыскрымінацыйнага і ўзаемавыгаднага партнёрства у інтарэсах міру і росквіту ўсіх краін і народаў», — падкрэсліваюць Сяргей Мартынаў і Сяргей Лаўроў.
«Ключавой падзеяй» у двухбаковых адносінах Беларусі і Расіі ў заяве называецца падпісанне 8 снежня 1999 года Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. «Дасягнутыя ў межах саюзнага будаўніцтва вынікі фактычна адкрылі шлях да запуску якасна новага механізму інтэграцыі — Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы Беларусі, Казахстана і Расіі», — зазначаецца ў заяве.
Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў нагадваюць аб задачы, што стаіць перад Мінскам і Масквой, — стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза «як якасна новага этапу ў інтэграцыйным працэсе, які прывядзе да важкага ўмацавання пазіцый нашых краін на міжнародных рынках і створыць дадатковыя магчымасці для паскоранай мадэрнізацыі іх эканомік».
Характэрнай асаблівасцю двухбаковых адносін міністры лічаць «інтэнсіўны палітычны дыялог». «Рэгулярныя асабістыя кантакты вышэйшых кіраўнікоў Беларусі і Расіі набылі асаблівы, давяральны характар», — сказана ў заяве. «Выключнае значэнне для развіцця інтэграцыйнага ўзаемадзеяння», паводле ацэнкі міністраў, мелі пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы 25 лістапада 2011 года і афіцыйны візіт Уладзіміра Пуціна ў Мінск 31 мая гэтага года.
У заяве адзначана «дынамічнае развіццё
«Развіццё стратэгічнага партнёрства Беларусі і Расіі і збліжэнне двух брацкіх народаў заклікана надаць новы імпульс паступальнаму развіццю шматпланавых двухбаковых адносін і стане залогам бяспекі, стабільнасці і росквіту нашых дзяржаў у XXI ст.», — мяркуюць міністры замежных спраў дзвюх краін.
На думку Сергея Мартынава і Сяргея Лаўрова, «цвёрды настрой» Беларусі і Расіі «на далейшае паглыбленне ўсебаковых інтэграцыйных працэсаў і створаныя на гэтым шляху задзелы дазваляюць з аптымізмам глядзець у будучыню».
Каментары