Эканоміка

Праграмісты, з сярэднім заробкам амаль у 10 млн лідзіруюць па заробку ў Беларусі

Паводле дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта РБ, намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў Беларусі ў маі 2012 вырасла ў параўнанні з красавіком на 9,4% і дасягнула 3,56 млн. рублёў.

У даляравым эквіваленце заработная плата вырасла на 5,5% - да 426 даляры. У параўнанні з красавіком заробак павялічыўся на 22 даляры.

Гэта вельмі значны рост, у красавіку заробак павялічыўся на $13, а ў сакавіку - на $24.

Значным быў рост заработнай платы і ў рэальным выражэнні, гэта значыць скарэктааваны на рост спажывецкіх цэн. Паводле дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта рэальная зарплата павялічылася ў траўні ў параўнанні з красавіком на 7,7%.

Крыху меней, чым у сярэднім па краіне, у маі павялічылася заработная плата ў сферы, звязанай з вылічальнай тэхнікай: на 9% - да 9,583 млн. руб.
Але праграмісты засталіся лідэрамі па заробку ў Беларусі.

У сферы вытворчасці коксу, нафтапрадуктаў і ядзерных матэрыялаў рост заробку стаўся і таго меншым: 2,6%. У выніку заробак у маі ў гэтай сферы эканомікі дасягнуў 7,404 млн. руб. Але гэта запаволенне можна лічыць нармальным, бо раней заробак у нафтаперапрацоўцы рос нашмат хутчэй, чым у цэлым па эканоміцы.

У хімічнай вытворчасці сярэдняя налічаная зарплата ў маі 2012 вырасла на 11,7%, дасягнуўшы 6,369 млн. руб.

У цэлым у прамысловасці заробак у маі павялічыўся на 9,5% (да 4,008 млн. руб), гэта значыць, практычна гэтаксама, як і ў сярэднім па эканоміцы.

У сферы фінансавага пасярэдніцтва сярэдні заробак у маі, як гэта ні дзіўна, не вырас, а знізіўся: на 3,9% (да 5,546 млн. руб).

Значна - на 15% - вырасла ў маі ў параўнанні з красавіком сярэдняя налічаная заработная плата ў сельскай гаспадарцы. Яна дасягнула 2,239 млн. руб, але ўсё роўна засталася на вельмі нізкім узроўні ў параўнанні з іншымі галінамі эканомікі. У гандлі заробак павялічыўся ў нашмат меншай ступені: на 6,2% - да 3,251 млн. руб.

Але больш за ўсё сярэдняя налічаная заработная плата ў маі 2012 павялічылася ў будаўніцтве - на 15,6% (да 4,097 млн. руб). Відаць, гэта звязана з жаданнем прадпрыемстваў спыніць адток кадраў з гэтай галіны. Дзякуючы росту ў маі заробак у сферы будаўніцтва павялічыўся ў рэальным выражэнні ў параўнанні з маем 2011 года на 15,1%.

Каментары

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць