Здарэнні44

Яшчэ аднаго падазраванага ў тэрарызме будуць судзіць

Суд пачнецца не пазней за жнівень.

Старшыня КДБ Вадзім Зайцаў заявіў, што цягам дзесяці дзён справа з замахам на здзяйсненне тэракта ў Жлобіне будзе накіравана ў суд. Ён паведаміў, што цяпер падазраваны праходзіць псіхалагічную экспертызу.

«Гэта нескладаная крымінальная справа, яна практычна завершаная, паколькі відавочныя ўсе доказы спробы здзяйснення тэракту», —

адзначыў Зайцаў.

Праз гэтыя дзесяць дзён, згодна з Крымінальна-працэсуальным кодэксам, пракурор цягам пяці дзён павінен прыняць рашэнне аб перадачы справы ў суд. Суддзя ж у тэрмін да месяца з дня паступлення справы павінен прызначыць судовае разбіральніцтва.

24 мая ў Жлобіне каля будынка міліцыі быў затрыманы 21-гадовы малады чалавек. Па інфармацыі КДБ, на твары ў яго была маска з надпісам на арабскай мове, а пры сабе — ёмістасці з запальнай сумессю і самаробнай выбуховай прыладай магутнасцю каля пяці кілаграмаў у трацілавым эквіваленце.

Ён

«спрабаваў здзейсніць тэрарыстычныя дзеянні ў дачыненні да супрацоўнікаў падраздзялення МУС па месцы іх дыслакацыі».

Спачатку малады чалавек кінуў бутэльку ў будынак, каб адцягнуць увагу міліцыянтаў. А сам пачаў злучаць драты ў выбухоўцы. Але ў гэты момант яго затрымалі.

У КДБ заявілі, што

затрыманы мае сувязі з арганізаванай злачыннай групай па перапраўцы грамадзян Афганістана ў адну з еўрапейскіх краін.

У той час ёсць і інфармацыя, што затрыманы — не зусім адэкватны чалавек.

1 чэрвеня маладому чалавеку было прад’яўлена абвінавачанне ва ўчыненні злачынства, якое кваліфікуецца паводле ч. 1 арт. 14 і ч. 1 арт. 289 КК (замах на ўчыненне акту тэрарызму). Пакаранне прадугладжана ад 8 да 15 гадоў пазбаўлення свабоды.

За гэты год у краіне здарыліся яшчэ два выбухі.

25 красавіка ў Кобрыне выбухнула граната, у выніку чаго загінулі два чалавекі. Крымінальную справу кваліфікавалі як тэрарызм. А тыднем раней у Гомелі спрацавала самаробная прылада ў гандлёвай зале адной з крамаў.

На прадэманстраваным тады відэа з крамы выбух па магутнасці нагадваў хутчэй выбух петарды.

Крымінальную справу распачалі па артыкуле «пагроза здзяйснення акта тэрарызму». Адметна, што на той дзень у КДБ былі прызначаны міжведамасныя камандна-штабныя вучэнні па тэме «Арганізацыя і ажыццяўленне мер дзяржаўнага рэагавання на акты тэрарызму».

Каментары4

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію81

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію81

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць