Браслаўскі раён: 2 курсанты трапілі ў ДТЗ на квадрацыкле і загінулі
Якім чынам у распараджэнні двух хлопцаў апынуўся квадрацыкл і чаму яны вырашылі пракаціцца на ім менавіта ўвечары, калі ўжо сцямнела, яшчэ трэба высветліць.Паводле інфармацыі Дзяржаўтаінспекцыі Віцебскай вобласці, яны былі аднакурснікамі, вучыліся ў Акадэміі МУС, скончылі першы год навучання. Абодвум было 18 гадоў. Учора, каля 21.50, Yamaha Grizzly пад кіраваннем аднаго з іх вылецеў у кювет, у выніку ён і пасажыр загінулі на месцы.
«Мотаўсюдыходам кіраваў 18-гадовы кіроўца, жыхар Мінскай вобласці, - распавялі ў прэс-службе ДАІ Віцебскай вобласці. - Ён не меў права сядаць за руль: пасведчанне кіроўцы ніколі не атрымліваў. На пасажырскім сядзенні знаходзіўся ягоны аднакурснік (1993 г. н.), жыхар Бабруйска. Юнакі рухаліся па дарозе Браслаў-Слабодка. У чатырох кіламетрах ад Браслава на закругленні дарогі ўлева кіроўца не справіўся з кіраваннем. Квадрацыкл з'ехаў у кювет, дзе ўрэзаўся ў прыдарожнае дрэва».
У выніку ДТЗ абодва хлопца атрымалі траўмы, несумяшчальныя з жыццём. Яны памерлі да прыбыцця брыгады хуткай дапамогі.
У УДАІ МУС удакладнілі, што і кіроўца, і пасажыр ехалі без моташлемаў.
Каментары