Культура99

Найлепшая беларускамоўная рэклама: перамаглі «Аліварыя» і постары да канцэрту «Грай»

У Мінску падвялі вынікі трэцяга фестывалю беларускамоўнай рэкламы ADNAK!, які ладзяць ініцыятыва «Будзьма беларусамі» і сайт marketing.by.

Цырымонія ўзнагароджання прайшла ў цэнтры Ёханеса Рау. Конкурс сёлета змяніў імідж, стаў больш «каляровым», што адбілася нават на лагатыпе фестываля. Аднак ягоныя вынікі называць звышудалымі не даводзіцца. Як паведаміла каардынатар ад «Будзьма беларусамі» Ніна Шыдлоўская,

з 18 намінацый першае месца вызначылі толькі ў чатырох.
Гран-пры таксама няшмат — усяго два. Галоўнай праблемай, паводле прафесійных рэкламшчыкаў, з’яўляецца няўменне пачаткоўцаў прэзентаваць нават удалыя працы. Тым не менш сёлета, на фестываль трапілі каля 300 работ, і гэта толькі за мінулы год. На папярэдніх фестывалях разглядаліся працы за некалькі гадоў.

* * *

Прапануем вашай увазе спіс тых, хто стаў найлепшым у кожнай з намінамінацый Фестывалю.

Радыё— ці аўдыёрэклама

3 месца

«Шкварка» і «Гарачы піражок» ад «Трастбанка»

Аўтар/агенцтва: Salmon DDB

Друкаваная і вонкавая рэклама

1 месца

Ляпіс Трубяцкой — Грай

Аўтар: студыя «Адліга», Артур Вакараў

Рэкламныя, PR-кампаніі, прома-акцыі ды інш. праекты

1 месца

Дэпазіт «Шкварка» ад «Трастбанка»

Аўтар/агенцтва: Salmon DDB

СМІ альбо медыяпраекты

3 месца

Медыя-шоу праект «Бульбокс»

Аўтар: Зміцер Бейнарт-Саладуха, Аляксандр Астроўскі

Беларускаарыентаваны рэкламны і камунікацыйны праект

1 месца

Шляхетнае мыла ручнога вырабу KARALI

Аўтар: Галіна Яшчанка

Гран-пры

Ляпіс Трубяцкой — Грай: борды, постары, саколкі

Аўтар: студыя «Адліга», Артур Вакараў

Сацыяльная рэклама

1 месца

Cерыя «Смак беларускай мовы»

Аўтар: Вольга Усцюшына, Вольга Тіхановіч, Ірынка Урбан, Вольга Сянько

Антыпрэмія «Каша сувораўская»

Пераможца конкурсу:

рэстаран «Імператрыца»

Інтэрнэт-рэклама (банеры, прома-сайты, інтэрактыўныя праекты і інш.)

1 месца

Кватэра з цікавым выглядам з акна

Аўтар: Воля Кузьміч

Гран-пры

«Дружа, кім ты быў у мінулым жыцці?» ад «Аліварыі»

Аўтар: GETBOB Digital Agency

Дызайн & Art Direction

2 месца

Паштоўка «Новы год ужо ў дарозе»

Аўтар: РА «Францыск-група»

А.Тамковіч ‑ Лёсы, вокладка кнігі

Аўтар: студыя «Адліга», Артур Вакараў

Akute — Кроў бы вада, вокладка CD

Аўтар: студыя «Адліга», Анатоль Лазар

Тэлевізійная і кінарэклама

3 месца

Хатнi. Новы год

Аўтар: Forte Grey

Velcom WEB Light

Аўтар: Not Perfect

Грамадска-значныя праекты

1 месца

Назва: G-1_08 «БульФэст»

Аўтары: Зміцер Бейнарт-Саладуха, Аляксандр Астроўскі

Каментары9

Цяпер чытаюць

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы7

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы

Усе навіны →
Усе навіны

У падмаскоўным Каледзіне пасля атакі дронаў гарыць склад лагістычнай кампаніі 3PL1

Пад Салігорскам 22‑гадовы хлопец на Mercedes пайшоў на абгон. І забіў сябе і 18‑гадовую дзяўчыну4

У Азербайджане асудзілі групу журналістаў. Яны атрымалі да 15 гадоў зняволення8

Студэнты пабудавалі першую ў свеце машыну хуткай дапамогі на сонечнай энергіі4

«Зноў смяюся і жартую». Гісторыя Ганны Скрыган, якая вярнулася ў прафесію эколага пасля турмы

«Надзея Сцяпанаўна». Мікіта Найдзёнаў апублікаваў паэму, якая нарадзілася ў Жодзінскай турме. Такога паэтычнага эпасу ў беларускай паэзіі ХХІ стагоддзя яшчэ не было6

Замест заяўленых шматдзетных сем'яў у новабудоўлю ў Мінску засяляюць ахоўнікаў Лукашэнкі19

Назвалі дату адкрыцця новага моста цераз Прыпяць2

Людзі на паўночнай Чарнігаўшчыне: У нас няма нянавісці да беларусаў, мы з імі перамяшаныя. А да Расіі ёсць8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы7

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць