Музыка22

Незаўважаныя хіты The Rolling Stones

12 ліпеня славутаму гурту спаўняецца 50 гадоў.

12 ліпеня 1962 адбыўся першы канцэрт The Rolling Stones. За мінулыя 50 гадоў «ролінгі» змяніліся хіба знешне. Яны дагэтуль граюць у амаль першапачатковым складзе: толькі гітарыст Браян Джонс памёр яшчэ ў 1969-м, а басіст Біл Уайман у пачатку 90-х сышоў, бо стаміўся.

Што можна дадаць да ўсяго ўжо напісанага пра дасягненні The Rolling Stones. Прапануем відэа пяці вялікіх песняў «роллінгаў», якія рэдка трапляюць у падборкі Greatest Hits. А дарма.

Rocks Off

Гэтая песня адкрывае самы важны ў гісторыі The Rolling Stones альбом — падвойны Exile on Main St. Пра ўмовы запісу альбома на французскай віле Нэлькот ходзяць легенды, здымаюцца фільмы і пішуцца кнігі. А песня Rocks Off, якая спалучыла сапраўдны рок-напор з геніяльным рэфлексійным тэкстам Міка Джагера, узгадваецца рэдка — выпраўляем.

If You Really Want to be my Friend

Адна з самых прыгожых песняў гурту, з альбома It’s Only Rock’n’Roll. З куды больш простай і прыемнай мелодыяй, чым у славутай Angie. Апошняя праца з «ролінгамі» гітарыста Міка Тэйлара, альбомы з якім лічацца «залатым перыядам» гурту.

The Worst

А вось і Кіт Рычард з песняй пра тое, які ён дрэнны, і як ягонай дзяўчыне трэба не звяртаць на яго ўвагі — усё адно ён «горшае, што можа з табой здарыцца».

Fingerprint File

Гэты прыфанкаваны шэдэўр актыўна выконваўся «ролінгамі» у 70-я, аднак з часам ён забыўся. А шкада: пачуўшы яе студыйную версію, і не здагадаешся адразу, што за гурт гучыць з калонак.

Drift Away

Першапачаткова гэты гімн рок-н-ролу мусіў выйсці на адным з альбомаў 70-х гадоў, аднак у выніку цудоўны кавер на Добі Грэя застаўся ляжаць на паліцы. Тым не менш, дзякуючы "бутлегерам", запіс гуляе па свеце вось ужо 20 гадоў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі5

«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусам сталі радзей выдаваць ДНЖ у ЕС. Хто, куды і навошта з'язджаў у 2025 годзе5

Пінскі суднабудаўнічы завод упершыню за доўгі час пабудаваў новае судна ВІДЭА4

Пасля перамогі АдГ скандальны кубак «Армія Расіі» выставілі на аўкцыён10

Эйфелева вежа прыпыніла працу пасля просьбы прыбраць жанчын-супрацоўніц падчас візіту рэлігійнай арганізацыі4

Некаторыя забудоўшчыкі рэзка паднялі цэны пасля запуску нашумелага крэдыту Беларусбанка1

«Не разумею, навошта гэта раблю». Беларусу ў Кітаі прыйшлося надзімаць заколатую свінню ручной помпай7

У Расіі затрымалі меркаванага нападніка на генерала стратэгічнай авіяцыі

Фядута пра помнік Паскевічу ў Гомелі: Чыгуннай нагой стане на мяжы з Украінай, дэманструючы, што ўжо беларускую зямлю Пецярбург не аддасць10

ШІ-генерацыю ў відэагульнях крытыкавалі, а цяпер захапляюцца. Злітая тэхналогія ад NVIDIA ператварае старыя гульні ў сапраўдны кінематограф4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі5

«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць