Культура88

Хочаш памыцца ў гарачай вадзе? Чытай верш па-беларуску!

Арыгінальная акцыя Наваполацкай суполкі ТБМ.

У Наваполацку мыюць не за грошы, а за вершы беларускіх класікаў. Мясцовая суполка “Таварыства беларускай мовы” прыдумала акцыю: з цябе – твор на памяць, з нас – гарачы душ, гарбата ці кава з печывам, а ў дадатак яшчэ і сувенір.

Справа ў тым, што

ў горадзе нафтахімікаў адключылі гарачую ваду. Але ў некаторых мікрараёнах яна ўсё ж засталася. Вось ТБМ і вырашыў дапамагчы гараджанам, якім надакучыла мыцца ў тазіках і начоўках, вырашыць гэту праблему.
Душ, у якім можна з камфортам памыцца, расплаціўшыся вершам, знаходзіцца на кватэры аднаго з сяброў суполкі ТБМ.

Жадаючаму памыцца трэба ведаць на памяць адзін верш. Выбіраць можна з трох класікаў беларускай літаратуры – Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Танка. У іх сёлета юбілеі: 130-годдзе з дня нараджэння песняроў і 100 год, як нарадзіўся Танк.

Цікава, што яшчэ літаральна пазаўчора плата за ўваход была вышэйшай – гаспадар душа патрабаваў не адзін, а тры вершы. Класікаў нацыянальнай літаратуры дэкламуюць у вопратцы, жартуюць арганізатары. Але песні на іхнія вершы можна спяваць і аголеным - у душы.

Каментары8

Цяпер чытаюць

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр3

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканка задушыла траіх сваіх дзяцей. Цяпер за судом над ёй сочыць увесь свет, а некаторыя жанчыны сталі ў яе абарону17

Сталі вядомыя аб’екты ракетных удараў у Данецку ўчора: асноўны і запасны камандныя пункты групіроўкі «Цэнтр» расійскіх войскаў

У Пецярбургу ўзарвалі аўтамабіль вайсковага лётчыка. Ён загінуў13

У Крыме загінула пяцігадовая Багдана з Беларусі5

«Кватэру зняць цяпер — без шанцаў». Як студэнты засяляюцца ў мінскія інтэрнаты2

Старонку пасла Украіны па беларускіх пытаннях прызналі «экстрэмісцкай»1

Meta заплаціць 18 мільярдаў даляраў праз абвінавачанні ў шкодзе сацсетак для дзяцей3

У Беларусі з 1 верасня ў школах пачнуць надглядаць вучняў, бацькоў і настаўнікаў12

У Мінску ладзяць вялікі жаночы форум з Хакамадай — квіткі ад 250 рублёў, сярод спікераў псеўданавукоўка12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр3

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць