Грамадства

Каваленка атрымаў дазвол на доўгатэрміновае спатканне са сваякамі

Віцебскі актывіст Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ Сяргей Каваленка, які адбывае пакаранне ў магілёўскай калоніі № 19, атрымаў дазвол на доўгатэрміновае спатканне са сваякамі. Пра гэта БелаПАН паведаміла жонка Сяргея Каваленкі Алена.

Паводле яе слоў, пра спатканне Сяргей Каваленка напісаў ёй у лісце. «Спатканне павінна быць доўгатэрміновым, з 24 па 27 ліпеня. Аднак, у сувязі з тым, што Сяргей ужо з’яўляецца злосным парушальнікам рэжыму, я апасаюся, каб гэтае спатканне не скарацілі да аднадзённага», — сказала Алена Каваленка.

Сяргей таксама пацвердзіў, што нават пасля надання яму статуса «злоснага парушальніка» ён атрымаў яшчэ адно пакаранне — пазачарговае дзяжурства. Гэта пацвярджае тое, што адміністрацыя калоніі «перастрахавалася» і зрабіла ўсё, каб Сяргей не трапіў пад амністыю», — лічыць яго жонка.

Яна таксама адзначыла, што муж, нарэшце, атрымаў ад яе бандэроль з лекамі, якую яна высылала два тыдні таму.

Таксама Алена Каваленка паведаміла, што адвакат мужа атрымаў адказ на наглядную скаргу па прыгаворы. «Увогуле, адказ стандартны. У ім гаворыцца, што падстаў для вызвалення Каваленкі няма, суд прайшоў у адпаведнасці з законам, і гэтак далей», — расказала яна.

***

    Сяргей Каваленка быў затрыманы 19 снежня 2011 года па абвінавачанні ва ўхіленне ад адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі (арт. 415 КК). Размова ідзе пра пакаранне, якое было вынесена апазіцыянеру ў маі 2010 года за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на галоўнай навагодняй ёлцы Віцебска. У лютым гэтага года Каваленку асудзілі на два гады і адзін месяц пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму. Адразу пасля затрымання ён аб’явіў галадоўку пратэсту, якая доўжылася з невялікімі перапынкамі каля двух месяцаў. 18 мая Віцебскі абласны суд адмовіўся задаволіць касацыйную скаргу Каваленкі на прыгавор. У магілёўскую калонію апазіцыянер быў этапіраваны 19 мая.

Каментары

Цяпер чытаюць

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Усе навіны →
Усе навіны

Замест металадахоўкі — дубовая драніца. У цэнтры Віцебска на месцы міліцыі адкрылася кавярня ў бездакорна адноўленым 200‑гадовым будынку10

«Людзі дамовіліся ў адзін час выйсці ў лакальныя ўчасткі і біць усіх актывістаў». Ігар Лосік расказаў пра бунт у Наваполацкай калоніі8

Турэцкага губернатара звольнілі за веласіпедныя легінсы ў абліпку13

Галкіпер Каба-Вэрдэ Вазінья, што стаў легендай чэмпіянату свету, знайшоў сабе новы клуб

Ратавальнікі патушылі пажар на «Інтэграле»

Галоўны пракурор Міжнароднага крымінальнага суда Карым Хан адхілены ад пасады праз абвінавачанні ў сэксуальных дамаганнях3

З букіністычных крам па ўсёй Германіі масава скупляюць кнігі. У чым прычына?11

У Польшчы праз адчыненае акно ў дом залез спалоханы лось ФОТА6

Пажары каля Мадрыда выйшлі з-пад кантролю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць