Усяго патроху1616

Толькі 8,5% кніг у Беларусі выдаецца па-беларуску

Як беларусаў адвучваюць спажываць інфармацыю на роднай мове, яскрава паказвае афіцыйная статыстыка.

Як беларусаў адвучваюць спажываць інфармацыю на роднай мове, яскрава паказвае афіцыйная статыстыка.

Газеты

Самы высок і адсотак беларускамоўнасці сярод друкаваных выданняў у газет. З 693 газет, што былі выдадзеныя ў 2011 годзе, — 183 (26,4%) выдаюцца на беларускай мове. Аднак не выключана, што ў некаторых з іх выкарыстоўваюцца насамрэч дзве мовы — руская і беларуская. А вось рускамоўных газет — 506 (72%).

Адна газета выдавалася на англійскай мове, тры — на польскай.

У 2005 годзе на беларускай мове выдавалася 27% газет, на рускай — 72,2%.

Часопісы

Сярод часопісаў ды іншых перыядычных выданняў беларускамоўных 17,4%, а рускамоўных — 81%.

Усяго ў Беларусі ў 2011 годзе выдавался па-беларуску 160 з 918 часопісаў ды іншых перыядычных выданняў. Шэсць выданняў мелі англійскую мову, чатыры — польскую.

Параўнай: За шэсць гадоў колькасць беларускамоўных часопісаў вырасла на 40 адзінак, але з-за буйнога росту агульнай колькасці часопісаў, што выдаюцца ў апошнія гады, удзельная вага беларускамоўных перыядычных выданняў знізілася — у 2005 год зе яна складала 21,3%.

Кнігі

Вось дзе сітуацыя насамрэч крытычная Узровень выдання беларускамоўных кніг і брашур не перавысіў у 2011 году 8,5% як па колькасці, так і па агульным накладзе.

Удзельная вага англамоўных кніг склала ў мінулым годзе 4,5% — больш за палову ад колькасці кніг, выдадзеных на адной з дзяржаўных моў Беларусі. Англамоўная літаратура займае трэцяе месца ў моўнай структуры кнігавыдавецтва Беларусі.

На першым месцы, зразумела, рускамоўныя выданні — 85,3%.

Параўнай: Пры агульным росце колькасці выдаваемых кніг колькасць беларускамоўнай літаратуры знізілася. У 2005 годзе удзельная вага беларускамоўных кніг складала 9,2%, у 2010-м — 8,6%.

Тэлебачанне

З 6 745 гадзін тэлевяшчання на Першым нацыянальным канале толькі 317 гадзін (4,7%) было аддадзена ў 2011 г. беларускамоўным праграмам.

На ўзроўні 4,8% па-беларуску «гаворыць і паказвае» «Беларусь-2» (Лад) — 309 гадзін з 6 420.

Усе астатнія каналы, па дадзеных Белстата, увогуле не мелі перадач на беларускай мове.

Радыё

Белтэлерадыёкампанія дабірае беларускамоўныя гадзіны передачамі радыё. Першы канал беларускага радыё прысвяціў у 2011 годзе толькі 8 гадзін рускамоўным перадачам супраць 8752 беларускамоўных.

Канал «Культура» размеркаваў перадачы гэтак: 498 гадзін на рускай мове і 6802 гадзіны на беларускай.

Цалкам беларускамоўным з’яўляецца канал «Сталiца», а цалкам рускамоўным — Радыўс-FM і радыё АНТ.

Калі ж падсумаваць колькасць гадзін вяшчання па усіх радыёканалах, дык суадносіны 56/42 на карысць беларускамоўнага.

Каментары16

Цяпер чытаюць

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў15

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Сёлета абяцаюць адкрыць пасля рэканструкцыі «карабель» — знакаміты корпус БНТУ1

«Марына з Міколам размаўлялі ўсю ноч». Сяброўка сям’і расказала, што адчувае ў сувязі з вызваленнем Міколы Статкевіча1

Трамп назваў ганьбай рашэнне «гэтых чортавых судоў»10

Еўракамісія звярнулася ў Белы дом па тлумачэнні, што цяпер будзе з гандлёвай дамовай пасля адмены трампаўскіх мытаў

Вярхоўны суд ЗША прыняў рашэнне аб адмене большасці тарыфаў, уведзеных Дональдам Трампам8

У іспанскай Валенсіі каля марской прыстані для яхт знайшлі кіта вагой 6,5 тоны2

Сваякі былога гендырэктара «Уралкалія» Баўмгертнера сцвярджаюць, што яго на Кіпры забілі3

«Блін беларускі, залятае ў рот не вузкі». Скандальны камісар Крываносаў зняўся ў дзіўнай рэкламе14

Нарвегія пабіла свой жа рэкорд па колькасці золата на зімовай Алімпіядзе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў15

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць