Грамадства33

Замежныя дыпламаты, якія працуюць у Мінску, на Дзень роднай мовы падзяліліся неперакладальнымі словамі са сваіх моў

Часовая павераная ў справах Літвы ў Беларусі Аста Андрыяўскене апублікавала на сваёй старонцы фэйсбуку допіс, у якім дыпламаты з розных краін падзяліліся словамі, якія немагчыма ці амаль немагчыма адным словам перакласці на іншыя мовы, прынамсі на беларускую.

«Родная мова будуе наш светапогляд і сувязі з людзьмі вакол нас. Сёння, у Міжнародны дзень роднай мовы, абвешчаны ЮНЕСКА ў 1999 годзе, мы ўшаноўваем моўнае і культурнае багацце свету. Дыпламаты, якія працуюць у Мінску, дзеляцца з вамі «неперакладальнымі» словамі са сваіх родных моў — словамі, што не маюць у многіх іншых мовах прамых аднаслоўных эквівалентаў, якія цалкам перадавалі б іх культурную ці эмацыйную вагу і адценні сэнсу. Колькі з гэтых слоў вы ўжо ведаеце? Якія вашы любімыя «безэквівалентныя» словы ў вашай роднай мове?», — напісала Аста Андрыяўскене.

Каментары3

  • Усё, што трэба ведаць пра вугорцаў
    21.02.2026
    Шыльда эстонскай амбасады: эстонская, беларуская, ангельская.

    Побач шыльда вугорскай амбасады: вугорская, расейская.
  • Кажым Ратуевіч
    21.02.2026
    А расейскі дыплёмат якое слова прэзентаваў? Мабыць нешта з вяліка-магутных мацюкоў?
  • Валенты
    21.02.2026
    Мацюкі, да слова, здабытак зусім не расейскае мовы. Таксама запазычанасць, як і шмат чаго іншага.

Цяпер чытаюць

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны4

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

Усе навіны →
Усе навіны

Мост на «Ждановічах» ужо асфальтуюць. Што адбываецца на будоўлі?1

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары24

Ціманоўская распавяла, што ейны бацька пад хатнім арыштам4

Вучоныя назвалі ўзрост, пасля якога мозг пачынае старэць значна хутчэй2

U2 адзначылі 50‑гадовы юбілей у дублінскай школе, у якой выраслі

Затрыманага ў Грузіі беларуса выслалі ў Арменію, дзе яго таксама затрымалі2

Чаму ў Японіі няма сметніц, але на вуліцах усё роўна чыста13

Па студэнцкіх інтэрнатах у Мінску правялі раптоўны рэйд з аўчаркай7

Хакеры атакавалі інфармацыйную сістэму МУС Літвы, у якой захоўваліся звесткі пра іншаземцаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны4

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць