Спорт1111

Нідэрландская канькабежка пасля перамогі на Алімпіядзе расшпілілася да станіка. Ці будуць яе караць?

На алімпійскую чэмпіёнку па канькабежным спорце Юту Лердам не будуць накладаць ніякіх санкцый за тое, што пасля перамогі яна расшпіліла свой спартыўны касцюм і паказала белы фірмовы спартыўны станік фірмы Nike. Пра гэта паведамілі прадстаўнікі Міжнароднага алімпійскага камітэта.

Юта Лердам пасля перамогі. Фота: iang Qiming/China News Service/VCG via Getty Images

27‑гадовая нідэрландская спартсменка выйграла Алімпіяду ў Італіі на дыстанцыі 1000 метраў. Пасля фінішу яна расшпіліла касцюм, што з’яўляецца звычайнай практыкай у канькабежцаў, бо экіпіроўка вельмі шчыльна аблягае цела. Але з глыбінёй расшпільвання Лердам яўна перастаралася.

Фота хутка разышлося ў інтэрнэце, а СМІ паведамлялі, што за такую публічную дэманстрацыю бялізны дзяўчына магла атрымаць каля мільёна даляраў.

Маркетынгавы дырэктар МАК Анна-Сафі Вумар, аднак, адзначыла, што ўчынак Лердам не быў маркетынгавым ходам, ён адпавядае звычайным паводзінам спартсменаў пасля заезду.

На Алімпіядзе ў Мілане і Карціне д'Ампеца Юта Лердам, акрамя золата на 1000 метрах, атрымала срэбра на дыстанцыі 500 метраў.

Раней, у 2022 годзе, Лердам заваявала срэбра на гульнях у Пекіне на дыстанцыі 1000 метраў. Таксама яна пяць разоў перамагала на чэмпіянатах свету на асобных дыстанцыях і станавілася чэмпіёнкай свету ў спрынтарскім шматбор’і.

Каментары11

  • ●
    20.02.2026
    А вопратк ? А стылыста ? Візажыста ? Стаматолага ? Сваю краіну ? Сябе ? Сваю маці , тату ? Усім сваім выглядам яна ня рэкламавала ?
  • Аўтару:
    20.02.2026
    Артыкул пісаў беларускі аматар паранджы? Перастаралася? Сур'ёзна? Вас глыбіня расшпільвання дратуе? Шарыят не дазваляе?
  • Showing your all for Holland
    20.02.2026
    "Toight like a toiger!" (c)
    Калі яны працягнуць у тым жа духу, можа, пачну глядзець Алімпіяду.

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы27

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

Рыта Дакота спрачаецца з былым мужам за аліменты 745 даляраў6

У ЗША парады ChatGPT прывялі да смерці жанчыны. Яе сваякі падалі на OpenAI ў суд1

Падчас фестывалю Pradmova ў Празе будзе працаваць выстава малюнкаў палітвязняў

У Брэсце мужчына забіў нажом жонку і цешчу3

Кіроўца аўтобуса Мінск — Вільня спрабаваў правезці 25 тысяч еўра ў трусах6

У цэнтры Гомеля знеслі даўгабуд, які за 13 гадоў так нічым і не стаў1

Колькасць ахвяр чыгуначнай катастрофы ў Іспаніі павялічылася да 64‑х чалавек1

Украіна замест НПЗ пачала атакаваць металургічныя заводы Расіі4

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы27

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць