Улада5555

Лукашэнка прызнаў факт палёту шведаў. «Вінаватыя панясуць адказнасць»

«Максімум у панядзелак мною рашэнне будзе прынята, у тым ліку і кадравыя рашэнні».

Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў факт незаконнага ўварвання 4 ліпеня ў паветраную прастору краіны замежнага лёгкаматорнага самалёта. Ён заявіў, што службовыя асобы, якія не спынілі гэту акцыю, павінны панесці пакаранне.

«Як растлумачыць правакацыю з лёгкаматорным самалётам, які не толькі перасёк мяжу, але і беспакарана уварваўся на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь?»
— пытаўся Лукашэнка ў чацвер на нарадзе «па прывядзенні Узброеных сіл і Дзяржпагранкамітэта ў адпаведнасць з сучаснымі патрабаваннямі».

Лукашэнка сцвярджае, «гэты самалёт быў своечасова выяўлены, але чаму начальнікі не спынілі гэты палёт?». «Каго шкадавалі?
Гэта галавацяпства канкрэтных выканаўцаў ці памылка ў сістэме аховы дзяржаўнай мяжы ў паветранай прасторы?», — пытаўся Лукашэнка.

Эксперты, аднак, не вераць, што СПА Беларусі бачылі самалёт і ніяк не зрэагавалі. Страцілі такую магчымасць адзначыцца!

«Пры гэтым я хацеў бы шчыра і адкрыта сказаць, хто цікавіцца гэтым пытаннем і прысутным тут: мужыкі, мы ўсе людзі дарослыя, вінаватыя за гэта павінны адказваць», — заявіў ён.

«З прыняццем рашэнняў я не спяшаўся па вашай просьбе. Вы хацелі гэты выпадак расследаваць дасканала. На сёння, як я бачу, ён расследаваны дасканала, і вінаватыя за гэта павінны панесці адказнасць», — падкрэсліў Лукашэнка.

У гэтай сувязі, заявіў Лукашэнка, «максімум у панядзелак мною рашэнне будзе прынята, у тым ліку і кадравыя рашэнні».

Лёгкі самалёт маркі Jodel раніцай 4 ліпеня пераляцеў літоўска-беларускую мяжу і скінуў на Мінск і Івянец некалькі соцень цацачных мядзведзікаў, да якіх былі прымацаваныя цыдулкі з патрабаваннямі свабоды для беларусаў.

Афіцыйны Мінск дагэтуль абвяргаў факт парушэння мяжы, аднак КДБ 13 ліпеня заключыў пад варту фатографа Антона Сурапіна, які першым размясціў у сябе фатаздымкі мядзведзікаў, і 6 ліпеня — рыэлтара Сяргея Башарымава, які здаваў кватэру шведам.
Абодва праходзяць па справе аб парушэнні дзяржаўнай мяжы групай асобаў. КДБ ход расследавання ніяк да гэтага не каментаваў. Лукашэнкаўскія ідэолагі, напрыклад, галоўрэд «Беларускай думкі» Вадзім Гігін, факт палёту або катэгарычна адмаўлялі, або называлі малазначным.

Мінабароны Беларусі доўгі час сцвярджала, што відэа палёту шведскіх пілотаў над Беларуссю з’яўляецца мантажом і «груба сфабрыкаванай правакацыяй».
«Даследуючы прадастаўленыя фота і відэаматэрыялы, эксперты выявілі грубую працу з ужываннем тэхналогій фоташопу і відэамантажу, што сведчыць аб відавочна правакацыйным характары ​​пададзенай інфармацыі», — падкрэслівалі ў абаронным ведамстве.

Гэта найбольшы скандал у СПА ад часоў палёту немца Матыяса Руста.
Ён прызямліўся на Краснай плошчы ў Маскве, што выклікала чараду адставак у савецкім вайсковым ведамстве. Беларускія ўлады не раз заяўлялі, што надзейна закрываюць паветраную прастору на заходніх рубяжах Расіі.

У дзеяннях групы шведаў, скіраваных на падтрымку беларускага руху за грамадзянскія правы, была немалая рызыка.
Яшчэ памятная гісторыя, як беларуская СПА збіла паветраны шар, што выпадкова заляцеў на беларускую тэрыторыю з Польшчы. Паветраплаўцы тады загінулі.

Гэтым разам зарэгістраваны ў Швецыі самалёт вылецеў з тэрыторыі суседняй Літвы. «Не ведаю, ці засяклі нас радары.

Мы ляцелі на малой вышыні», — адзначае пілот.
Першапачаткова шведы збіраліся скінуць на Мінск улёткі, але пасля спыніліся на цацках.

«Нам падабаецца ідэя змагання з дыктатарамі з дапамогай гумару. Найгоршае для дыктатара — калі з яго смяююца», — сказалі шведы ў інтэрв’ю газеце Aftonbladet перад вылетам.

Яны прызнаваліся, што баяцца, бо самалёт могуць збіць або пасадзіць. Але «журналісты і дысідэнты ў гэтай краіне жывуць пры штодзённай рызыцы зняволення» і «мы хацелі, каб свет звярнуў увагу на гэтых людзей».

Аляксандр Лукашэнка на нарадзе ў чацвер адзначыў, што «вынікам комплексу мер павінна стаць паслядоўнае ўмацаванне сістэмы нацыянальнай бяспекі і забеспячэнне адэкватнага аператыўнага рэагавання на любыя выклікі і пагрозы, адкуль бы яны ні cыходзілі», перадае БелТА.

Каментары55

Цяпер чытаюць

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро22

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Усе навіны →
Усе навіны

Прадпрыемства па абыходжанні з радыеактыўнымі адкідамі схавала структуру і штат пасля прыходу дырэктара з КДБ3

Блізкія 74‑гадовага святара, які загінуў на трасе пад Фаніпалем, кажуць, што ён не перабягаў дарогу, а ратаваў параненага сабаку8

«Яго ўласныя дзеці адпраўляліся ў ГДР». Сузаснавальніца фонду «Дзецям Чарнобыля» пра тое, чаму яго не любіў Лукашэнка6

«Ужо ў СІЗА». За жахлівы падзеж цялят на Гомельшчыне арыштавалі кіраўніка гаспадаркі4

66‑гадовай мінчанцы прысудзілі тэрмін у калоніі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»4

«Вышэйшае кіраўніцтва Беларусі ў гісторыі з Чарнобылем выявіла вышэйшы пілатаж халуйства»11

Пастаўскі малочны завод патлумачыў, чаму піша ганебную «Белоруссию» на сваіх пачках60

Ціханоўская ў гадавіну Чарнобыля: Расійская ядзерная зброя робіць беларусаў закладнікамі імперскіх амбіцый Расіі11

Чацвёрты від змей можа з'явіцца ў Беларусі праз змяненне клімату5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро22

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць