Спорт77

Бразілія — Беларусь. Хварэць за Карніленку

Зборная Беларусі ў нядзелю выйдзе на матч з бразільцамі тады, калі пад Маладзечнам правядуць у апошні шлях Сяргея Аляхновіча.

Футбольная зборная Беларусі ў нядзелю выйдзе на матч супраць бразыльцаў (17:00) прыкладна тады, калі пад Маладзечнам правядуць у апошні шлях Сяргея Аляхновіча — выдатнага спартовага журналіста, зь якім мы былі перш за ўсё сябрамі, а ўжо пасьля — калегамі.

Форвард беларускай зборнай Сяргей Карніленка ня зможа прыехаць на пахаваньне сябра-журналіста. Але, думаю, будзе гатовы ўзараць шыпамі бутсаў увесь газон «Олд Трафард», каб забіць бразыльцам і прысьвяціць гэты гол сьветлай памяці свайго цёзкі.

Вядома ж, будзе складана. Але канцоўка гульні супраць Новай Зэляндыі была шматабяцальнай
— толькі кураж брамніка О’Кіфі дазволіў нашым супернікам скончыць матч з прыстойным лікам. Ну і перакладзіна разок згуляла пасьля ўдару Карніленкі.

Стартавы матч бразыльцаў на гэтай Алімпіядзе паказаў магутнасьць бразыльскай атакі і пэўную імпатэнцыю бразыльскай абароны. Рафаэль, Леандру і Нэймар забілі ў першым тайме, але пасьля перапынку эгіпцяпе ледзьве не адыграліся. 3:2 — са скрыпам, але перамогу лацінаамэрыканцы ўтрымалі. Няма нічога немагчымага — галоўная выснова, якую мусяць зрабіць з гэтага беларускія футбалісты напярэдадні першага ў гісторыі афіцыйнага матчу супраць Бразыліі. Першага, прынамсі, на такім узроўні.

У гэтым матчы я буду перажываць ня толькі за Беларусь, але і персанальна за Карнілу — няхай ён заб’е і падыме вочы ўверх. А адтуль яму будзе радасна ўсьміхацца Аляхновіч.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Асанаў накаўтаваў венесуэльца Роджэра Гуцьерэса

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі19

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць