Грамадства11

Канаплёў шукае сустрэчы з Грызловым, а Сідорскі паехаў да Лужкова

Канаплёў дамовіўся пра асабістую неафіцыйную сустрэчу з Барысом Грызловым, а Сідорскі сёньня праводзіць перамовы з мэрам Масквы.

Кіраўнікі лукашэнкаўскай адміністрацыі актывізуюць кантакты на расейскім накірунку.

Старшыня палаты прадстаўнікоў Уладзімер Канаплёў абвесьціў, што мае спаткацца ў Маскве з кіраўніком Думы Барысом Грызловым. Як паведамляе радыё «Свабода», У.Канаплёў хоча прасіць расейскага калегу дапамагчы «выправіць саюзныя дачыненьні».

Уладзімер Канаплёў сказаў, што пра асабістую неафіцыйную сустрэчу ў Маскве з Грызловым ён дамовіўся, калі нядаўна быў праездам у сталіцы Расеі. Мэту размовы двух сьпікераў вызначае так:

«Вельмі няпростыя цяпер беларуска-расейскія дачыненьні. І ўсім нам, у тым ліку і парлямэнтарам, неабходна працаваць, каб іх зрушыць зь мёртвага пункту. І таму мы будзем перадусім працаваць праз тых дэпутатаў, якія ўваходзяць у склад парлямэнцкага сходу Беларусі і Расеі. Лічу, што ў любым выпадку Расея ёсьць Расея, і нашы дачыненьні неабходна паляпшаць».

У сераду, 4 красавіка, у Маскве выправіўся і беларускі прэм'ер Сяргей Сідорскі. Аднак гэты візыт не афіцыйны, і не на ўрадавым узроўні. Ён мае сустрэцца з мэрам Масквы Юр'ем Лужковым. Гэты нацыяналістычны палітык мае цесныя кантакты з беларускім урадам.

Пасьля канфліктнае зімы Расея спыніла ціск на адміністрацыю А.Лукашэнкі, і беларускі бок сьпяшаецца выкарыстаць паўзу для таго, каб арганізаваць сустрэчу А.Лукашэнкі з Уладзімерам Пуціным. Лічыцца, што такія спатканьні важныя для захаваньня папулярнасьці кіраўніка Беларусі. Акрамя таго, рост ад'емнага сальда ў замежным гандлі вымушае шукаць запасныя аэрадромы на расейскім рынку. Экспарт тавараў зь Беларусі у Эўрасаюз зьнізіўся ў студзені-лютым на чвэрць, пасьля таго як Расея зьменшыла льготы на пастаўкі нафты ў Беларусь. У выніку Беларусь запрасіла ў Расея гіганцкі стабілізацыйны крэдыт (1,5 млрд даляраў). Пасол Расеі ў Беларусі пацьвердзіў гатоўнасьць такі крэдыт даць. Застаецца дазнацца, на якім умовах.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма18

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп давёў колькасць спыненых войнаў да дзесяці8

У Бабруйску імпартазамясцяць дражэ M&M’s3

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»64

Гісторык расказала, якімі пытаннямі можна «выклікаць успаміны»

«Бомба запаволенага дзеяння». Чаму ў Калумбіі хочуць забіць «какаінавых бегемотаў» Пабла Эскабара10

Стаў вядомы прысуд, вынесены бацьку былога палітвязня Мікіты Залатарова

У Літве пазбавілі дэпутацкай недатыкальнасці былога прэм'ера і спікера парламента. Яго вінавацяць у карупцыі3

У стаўбцоўскім шматпавярховіку ўжо тры гады не могуць вырашыць праблему з іржавай вадой

Кіроўца аўтобуса спрабаваў увезці ў Беларусь наркотыкі пад выглядам кансерваў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма18

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць