Меркаванні11

Царства — а не народ

Два сьцягі, і пад гэтымі сьцягамі – дзьве Беларусі. Дык вось наконт гэтага сказана ў Эвангельлі: «Не ўстаіць царства, што разьдзялілася само ў сабе». З пошты Рэдакцыі.

З пошты Рэдакцыі.

Нарэшце атрымаў маю «Ніву». Гэта для мяне, як і «Народная воля», – глыток жывой вады. Даведаўся, як прайшоў Дзень Волі ў Менску. І вось аб чым мае думкі. Адна Бацькаўшчына, адна зямля. Але два сьцягі, і пад гэтымі сьцягамі – дзьве Беларусі. І там, і там – за Незалежнасьць. Але пад адзін сьцяг людзі прыйшлі па закліку сэрца, а пад другі – хто пад прымусам, хто проста паглядзець на канцэрт. Дык вось наконт гэтага сказана ў Эвангельлі: «Не ўстаіць царства, што разьдзялілася само ў сабе». Менавіта царства, а не народ.

Хоць зараз нашае грамадзтва падзеленае па ідэалягічных матывах, але гэтая заганная сыстэма абавязкова разваліцца. Савецкі Саюз разваліўся, бо ён быў шматнацыянальнай імпэрыяй, а Беларусь не разваліцца як краіна, проста зьнікне дыктатарскае кіраваньне.

Павал, Дзіма, Артур, хлопцы і дзяўчаты, што церпяць ганеньні, арышты, штрафы! Ня бойцеся, успомніце, што было напрыканцы існаваньня царскай Расеі. Тысячы маладых таксама сядзелі ў турмах, на катаргах, у высылках, і ў выніку тыранія пала. У вас двайная перавага ў тым, што вы з імем Хрыста, таму ў нас з вамі ўсё атрымаецца. Бачыце, што Бацькаўшчына ў запусьценьні, ведайце, што час блізка (Мацьвея 24:15; 33‑34).

Віншую вас са Сьвятам сьветлага Хрыстовага Ўваскрасеньня, здароўя вам, цярпеньня, веры. Жыве Беларусь!

Каментары1

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму пазяханне такое заразнае?

Упершыню за доўгі час падчас атакі беспілотнікаў загінуў жыхар Падмаскоўя9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну34

Робат паўстаў на шоу ў Кітаі 4

Намеснік міністра прыродных рэсурсаў Расіі збег у ЗША праз Мінск13

Падобны да надмагілля памятны знак у Нясвіжы заззяў новым бляскам14

Два кенты на Савецкай у Брэсце ў кепках з ЧЗ падпявалі пад песню «Жукоў». І мелі неасцярожнасць запосціць гэта ў трэдс15

«Жыццё — штука цікавая, аднак». Зорка беларускага гандбола наняўся фатографам, каб здымаць улюбёную многімі беларускую спявачку4

З клінінгавай кампаніі дадаткова здзерлі ў бюджэт аж 1,1 мільёна17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць