У адпаведнасці з рашэннем гарвыканкама для гандлёвых месцаў на рынку ў мясным і каўбасным павільёне павышальны каэфіцыент складзе 12,95, на рынку для рэалізацыі прамысловых і гаспадарчых тавараў — 9,58, на рынку ў бакалейным, плодаагароднінным радзе — 7,43. На гандлёвыя месцы ў адкрытых кіёсках устаноўлены павышальны каэфіцыент 9,2, гандлёвыя месцы плошчай да 60 кв. м — 9,7, гандлёвыя месцы плошчай ад 60 да 150 кв. м — 8,2.
Як заявіў старшыня Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і работадаўцаў Уладзімір Карагін, рашэнне прынята без шырокага абмеркавання з дзелавой супольнасцю.«У сувязі з гэтым 22 жніўня ў нашым саюзе адбудзецца экспертны савет па гэтым пытанні, каб даць ацэнку рашэнню і выпрацаваць пазіцыю
«Сёння без дзелавой супольнасці гэтае пытанне ўлады абмеркавалі, заўтра гэта ж можа паўтарыцца пры вынясенні рашэнняў па іншых пытаннях»,- адзначыў старшыня МССПіР.
Каментары