Спорт22

Першыя білеты на ЧС па хакеі ў Мінску паступяць у продаж у сакавіку 2013 года

Першыя білеты на чэмпіянат свету па хакеі 2014 года ў Мінску паступяць у продаж у сакавіку-красавіку 2013 года. Аб гэтым паведаміў старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька 22 жніўня на пасяджэнні аргкамітэта па падрыхтоўцы да мерапрыемства. У ім узяў удзел прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч.

«Важна, каб у Мінгарвыканкама, Мінспорта была зваротная сувязь з людзьмі. Трэба вывучыць меркаванні таксістаў, уладальнікаў рэстаранаў і іншых зацікаўленых, як найлепш усё арганізаваць, каб забяспечыць максімальна камфортныя ўмовы для жыхароў і гасцей сталіцы», — цытуе Мясніковіча прэс-служба ўрада. Прэм’ер-міністр даручыў шырока задзейнічаць для гэтага сродкі масавай інфармацыі.

«Для нас гэта маштабнае іміджавае мерапрыемства ў вачах сусветнай спартыўнай супольнасці», — падкрэсліў Ладуцька. Ён назваў тэмпы падрыхтоўчых работ да чэмпіянату здавальняючымі. Ужо падрыхтаваныя інфармацыйныя матэрыялы і блок даведнікаў, якія дазволяць гасцям Мінска больш даведацца пра Беларусь і яе сталіцу. У цэнтральнай частцы горада з’явіліся вялікія сучасныя інфармацыйныя ўстаноўкі. «Будзе дзейнічаць і сістэма штрых-кодаў, якая дазваляе ўладальнікам мабільных тэлефонаў, падключаных да інтэрнэта, атрымліваць дадатковую інфармацыю аб найбольш значных мясцінах беларускай сталіцы», — дадаў ён.

Ладуцька праінфармаваў аб тым, што цяпер у Мінску ідзе будаўніцтва новых гасцініц і гатэляў.

Так, найбліжэйшым часам адкрыецца гасцініца катэгорыі «3 зоркі» на 100 месцаў па вуліцы Інтэрнацыянальнай. Пасля рэканструкцыі ўвядуць у эксплуатацыю «Прэзідэнт-гатэль» і гасцініцу «Палёт». «Мы правялі конкурс на будаўніцтва гасцініцы і ў зоне аквапарка. Думаю, пачнём будаўніцтва праз месяц, — сказаў Ладуцька. — Конкурс выйграла турэцкая кампанія». Акрамя гэтага, новы гатэль з’явіцца на тэрыторыі Парка высокіх тэхналогій. «На нарадзе ў ПВТ мы канчаткова вызначыліся, што па Купрэвіча, 4, інвестар ніякіх укладанняў рабіць не будзе, таму мы самі гэтую тэрыторыю забудуем, — патлумачыў мэр горада. — Тут пабудуем гасцініцу такую ж, якія будуем сёння ў панэльным варыянце ў Цэнтральным, Ленінскім і Кастрычніцкіх раёнах Мінска. Архітэктура гэтай гасцініцы ўпішацца ў забудову ПВТ».

Гасцей чэмпіянату плануецца рассяляць і ў студэнцкіх інтэрнатах, а таксама ў дзіцячых лагерах, якія спецыяльна для гэтага падрыхтуюць. Усяго падчас чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску адначасова змогуць размясціць 20 тыс. турыстаў.

У сваю чаргу дырэктар Нацыянальнага агенцтва па турызме Вячаслаў Чарноў адзначыў, што вялікая ўвага надаецца распаўсюджванню інфармацыі пра чэмпіянат за мяжой. «Мы ўдзельнічаем у найбуйнейшых міжнародных турыстычных выставах, дзе інфармуем аб чэмпіянаце, умовах яго правядзення. Усё гэта цікава замежным тураператарам», — лічыць спецыяліст.

Марына Носава, БелаПАН.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Нас можа чакаць самае моцнае пахаладанне сезона, тэмпература можа апусціцца ніжэй за 30°С2

Нас можа чакаць самае моцнае пахаладанне сезона, тэмпература можа апусціцца ніжэй за 30°С

Усе навіны →
Усе навіны

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам17

«Байсол» абвінаваціў Стрыжака ў адмове перадаць кантроль над юрыдычнымі асобамі ў Польшчы і ЗША22

Пры ўдары па пасажырскім цягніку на Харкаўшчыне загінулі як мінімум пяць чалавек1

У Мінскім палацы дзяцей і моладзі адкрылі імітацыю турмы13

У Светлагорскім раёне мужчына запраўляў запальнічку з газавага балончыка. Скончылася гэта кепска

Віктар Лукашэнка наведаў ААЭ з неанансаваным візітам13

Аргенцінская газета апублікавала рэцэпт беларускіх дранікаў, які палюбіўся Злучаным Штатам4

Загінуў 39‑гадовы зацяты прыхільнік Лукашэнкі — працаваў кладаўшчыком, але падпісваўся як рэжысёр8

ЗША збіраюцца адправіць агентаў ICE для аховы парадку на Алімпіядзе ў Італіі. Італьянцы абураныя10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нас можа чакаць самае моцнае пахаладанне сезона, тэмпература можа апусціцца ніжэй за 30°С2

Нас можа чакаць самае моцнае пахаладанне сезона, тэмпература можа апусціцца ніжэй за 30°С

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць