Грамадства33

У Серабранку вернуць трамваі

8 верасня плануецца аднавіць трамвайны рух да мікрараёна Серабранка ў Мінску.
Пра гэта на прэс-канферэнцыі 30 жніўня паведаміў дырэктар дзяржаўнай установы «Сталічны транспарт і сувязь» Валерый Шкуратаў.

Ён нагадаў, што рэканструкцыя трамвайных пуцей і будаўніцтва падземнага перахода на праспекце Ракасоўскага праводзіліся тры гады. «Былі праблемы ў жыхароў мікрараёна, у вадзіцеляў трамваяў, якія не былі запатрабаваны ўвесь гэты час, іх неяк трэба было ўтрымаць», — адзначыў Шкуратаў.

Паводле яго слоў, прадпрыемства «Мінсктранс» правяло велізарную працу, правяло мадэрнізацыю трамвайных пуцей. «Мы атрымалі вельмі сучасны пуць», — сказаў дырэктар установы.

Будуць адноўлены маршруты № № 11 і 8.

Як адзначыў намеснік генеральнага дырэктара дзяржаўнага прадпрыемства «Мінкстранс» Віктар Тозік, сёння ў сталіцы працуе 79 аўтобусных маршрутаў, якія кампенсуюць знятыя ў сувязі з рамонтам іншыя віды транспарту: трамваі і тралейбусы. «Прыблізна 120 аўтобусаў у нас сёння працуе на часовых маршрутах, 200 вадзіцеляў на гэтым задзейнічана», — сказаў Тозік.

«Для запуску трамваяў у Серабранку мы кругласутачна вядзем работу, і, паводле нашых разлікаў, мы павінны паспець да свята горада. У выхадныя мы яшчэ закрываем рух аўтобусаў, але мы гэта робім для таго, каб жыхары Серабранкі 8 верасня ўжо паехалі на трамваях», — падкрэсліў намеснік гендырэктара.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс17

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Усе навіны →
Усе навіны

Збіраюцца заяўкі на стыпендыі для беларускіх студэнтаў ад «Нябачнага ўніверсітэта для Беларусі»1

Трамп лічыць «вельмі класнай» ідэяй аб’яднанне Ірландыі9

На наступны тыдзень прагназуюць бабіна лета

У Баварыі на Дунаі злавілі анаконду1

Па колькасці самагубстваў у Еўрасаюзе лідзіруе Літва. А што з гэтым у Беларусі?10

У Францыі сышоў з рэек пасажырскі цягнік, падобна да дыверсіі2

Змялелую Прыпяць можна пераехаць на грузавіку ВІДЭА9

У Мінску збіраюцца ўзвесці некалькі мастоў5

Аўстрыйская пякарня пачала прадаваць у Нью-Ёрку хлеб па 60 даляраў за бохан4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс17

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць