Улада1313

Лукашэнка: Сапраўдная апазіцыя павінна змагацца за ўладу, а не байкатаваць выбары

Пры гэтым Лукашэнка заявіў, што ў гэты час «вельмі далёкі» ад перадвыбарнай кампаніі.

Сапраўдная апазіцыя будзе не байкатаваць выбары, а змагацца да канца. Такое меркаванне выказаў Аляксандр Лукашэнка, каментуючы 1 верасня журналістам у Мінску ход парламенцкай выбарчай кампаніі.

«Тое, што апазіцыя можа карыстацца піярам, — гэта ў палітыцы нармальна.
Але калі ты неяк пазіцыянуеш сябе, прапаноўваеш за цябе галасаваць, паказваеш тавар тварам, паказваеш сябе народу, то трэба ісці да канца. Калі б гэта была сапраўдная апазіцыя, яна б змагалася да канца. Калі ты проста ляскаш языком, значыць, ты выконваеш чыйсці заказ або хочаш пакрасавацца нейкі час перед людзьмі».

«Таму я часта кажу: гэта не апазіцыя. Апазіцыя будзе змагацца, змагацца за ўладу, за інтарэсы народаў або яшчэ за штосьці.
Гэта пятая калона, яны дзейнічаюць у інтарэсах пэўных сіл, якія часам знаходзяцца за межамі нашай краіны. Апазіцыя будзе змагацца, пятая калона — дэстабілізоўваць абстаноўку, у тым ліку і такімі метадамі», — заявіў Лукашэнка, маючы на ўвазе заклікі прадстаўнікоў апазіцыі да байкоту выбараў.

На яго думку, калі чалавек першапачаткова не верыць у сваю перамогу на выбарах, ён не павінен вылучацца кандыдатам. «Мы ж нікога не прымушаем», — заўважыў Лукашэнка.

«Таму няма тут ніякай апазіцыйнасці, — рэзюмаваў афіцыйны лідар дзеянні апазіцыі. — Ёсць работа — абсурдная, каб перакуліць у гэтым выпадку гэты працэс, а калі пашанціць, то і краіну. Але я часта кажу: гэтага не будзе, не атрымаецца».

Пры гэтым Лукашэнка заявіў, што ў гэты час «вельмі далёкі» ад перадвыбарнай кампаніі.

«Мне сёння не да так званай апазіцыі, не да вялікай уцягнутасці ў перадвыбарную кампанію. Ёсць людзі, якія гэтым паспяхова займаюцца. У мяне ёсць больш важныя пытанні, якія сёння павінен вырашыць. Калі яны будуць вырашаныя, тады і наша апазіцыя будзе такая, якая яна ёсць», — падкрэсліў Лукашэнка.

Нагадаем, 30 жніўня старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына заявіла, што кандыдаты ў дэпутаты падчас перадвыбарных дэбатаў не могуць агітаваць за байкот выбараў. «Кандыдаты будуць папярэджвацца загадзя. Калі яны не зразумеюць гэтага, то могуць падставіць іншых прэтэндэнтаў, бо дэбаты могуць быць сарваныя», — сказала Ярмошына журналістам.

Паводле яе слоў, у цэлым кандыдаты могуць агітаваць за байкот, але не павінны рабіць гэта ў эфіры тэлебачання і радыё, які дзяржава ім дае бясплатна.

Каментары13

Цяпер чытаюць

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць

Усе навіны →
Усе навіны

Выратаваныя з прыватнага заапарка ў Дагестане львяняты могуць адправіцца ў Беларусь1

Пятая ноч атак: у порце Усць-Луга пасля атакі дронаў зноў успыхнуў пажар8

У Гродзенскім драмтэатры глядач зрабіў сваёй дзяўчыне прапанову проста на сцэне4

Расіянін, які перамог у «Фактар.бай», спрабуе хуценька прадаць свой прыз ад БТ — уседарожнік Belgee8

«Прыйшло СМС: заплаціце 450 рублёў». Дзіцяці мінчука прыходзяць паведамленні пра чужыя даўгі1

Новы фронт іранскай вайны: хусіты пагражаюць пастаўкам нафты13

Новы інструмент узлому ставіць пад пагрозу мільёны айфонаў і айпадаў1

У Еўропе невядомыя скралі грузавік з 12 тонамі батончыкаў KitKat2

У Магілёве 17‑гадовы матацыкліст трапіў у рэанімацыю пасля сутыкнення з машынай ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць