У вёсцы Навасёлкі (Глівінскія) Барысаўскага раёна адбылася трагедыя — у рацэ Бярэзіна знойдзена цела 6‑гадовага хлопчыка.
Дзіця знаходзілася ў гасцях у дзядулі з бабуляй.
Каля 17.40 хлопчык застаўся без дагляду ў двары. Праз некаторы час дарослыя заўважылі яго прапажу і пачалі пошукі. Праз паўгадзіны дзядуля знайшоў дзіця ў рацэ Бярэзіна, за кіламетр ад дома.
Спецыялісты праводзяць неабходныя экспертызы, каб устанавіць дакладныя прычыны і абставіны здарэння.
Каментары