У Старым замку Гарадзенскага дзяржаўнага гісторыка‑археалягічнага музэю адчынілася выстава, прысьвечаная вядомаму палітычнаму дзеячу і папулярнаму кампазытару XVIII‑XIX стагоддзяў Міхалу Клеафасу Агінскаму.
У Старым замку Гарадзенскага дзяржаўнага гісторыка‑археалягічнага музэю адчынілася выстава, прысьвечаная вядомаму палітычнаму дзеячу і папулярнаму кампазытару XVIII‑XIX стагоддзяў Міхалу Клеафасу Агінскаму, аўтару вядомага палянэзу «Разьвітаньне з Радзімай».
Каля 40 ксэракопіяў фотаздымкаў прадставіў на выставе Дзяржаўны музэй гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі. На іх адлюстраваны Агінскі і прадстаўнікі яго роду, у тым ліку сыны, дочкі, унукі, палітычныя і дзяржаўныя дзеячы з роду Агінскіх.
Экспанаты адлюстроўваюць мясьціны, зьвязаныя зь вядомым кампазытарам, яго сядзібу Залесьсе ў Смаргонскім раёне, італьянскі горад Флярэнцыю, дзе ён правёў апошнія гады жыцьця. Прадстаўленыя матэрыялы дапоўненыя экспанатамі з фондаў Гарадзенскага гісторыка‑археалягічнага музэю: гэта кніга мэмуараў, напісаная Міхалам Клеафасам Агінскім і выдадзеная ў Польшчы, перапіска прадстаўнікоў роду Агінскіх.
Перасовачная выстава ўжо экспанавалася ў музэі Агінскага ў Залесьсі ‑‑ філіяле Дзяржаўнага музэю гісторыі тэатральнай і музычнай культуры. Эспазыцыя была таксама прадстаўленая ў Смаргонскім раённым гісторыка‑краязнаўчым музэі. У Горадні яна прадоўжыцца да 10 траўня.
Цяпер чытаюць
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
«Час, які патрабуе надзвычайнай асцярожнасці». Польскі вундэркінд, які стаў галоўным навукоўцам OpenAI, патлумачыў, чаму менавіта зараз ШІ можа вырвацца з-пад кантролю
Каментары