Грамадства

Судзіць Вінаградава і іншых будуць сёння ў Фрунзенскім судзе

Працэсы па справах актывістаў маладзёжнага крыла кампаніі «Гавары праўду!» «Zмена», якія былі затрыманыя 18 верасня, пройдуць сёння ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска.
Пра гэта паведаміла Святлана Вінаградава, жонка аднаго з затрыманых — кіраўніка «Zмены» Паўла Вінаградава.

Паводле яе слоў, учора вечарам затрыманыя Аляксандр Арцыбашаў, Павел Вінаградаў, Ягор Віняцкі і Ганна Курловіч знаходзіліся ва УУС Фрунзенскага раёна. «Ва УУС мне сказалі, што іх павінны адвезці ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП) ГУУС Мінгарвыканкама на вуліцы Акрэсціна і сёння, 19 верасня, над імі павінен прайсці суд.

Прыкладна ў гадзіну ночы я тэлефанавала дзяжурнаму ЦІП, але ён паведаміў мне, што нікога з іх туды не прывозілі. Не выключана, што ноч яны правялі ва УУС», — паведаміла Святлана.

У колькі пачнецца суд і што інкрымінуюць затрыманым, ёй невядома.

Нагадаем, актывісты «Zмены» планавалі 18 верасня правесці акцыю па раздачы баршчу прахожым каля ўніверсама «Фрунзенскі» ў Мінску. Удзельнікі пікета паспелі дастаць каструлю, распаліць газніцу і раскласці ўлёткі, пасля чаго акцыя была разагнаная невядомымі ў цывільным. Яны затрымалі ўсіх удзельнікаў пікета: Паўла Вінаградава, Ягора Віняцкага, Аляксандра Арцыбашава і Ганну Курловіч.

Разам з імі былі затрыманыя і сем журналістаў, якія асвятлялі акцыю.
Усіх даставілі ва УУС Фрунзенскага раёна Мінска. З апаратуры журналістаў выдалілі фота- і відэаздымкі, зробленыя падчас акцыі, і праз некалькі гадзін журналістаў адпусцілі.

Прычынай для пікета стала вядомая заява Лідзіі Ярмошынай, зробленая ёю 20 снежня 2010 года. Тады на прэс-канферэнцыі паводле вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, пасля жорсткага разгону ўдзельнікаў мітынгу апазіцыі каля Дома ўрада, Ярмошыну спыталі, ці лічыць яна апраўданымі дзеянні сіл правапарадку ў дачыненні да ўдзельнікаў акцыі. На рэмарку журналіста, што сярод дэманстрантаў былі жанчыны, кіраўнік ЦВК заявіла: «Вы ведаеце, гэтым жанчынам няма чаго рабіць. Сядзелі б дома, боршч варылі, а не па плошчах шасталі».

Каментары

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве на наступным тыдні адчыніцца кніжная крама фонду «Камунікат»2

Украіна папрасіла Турцыю арганізаваць саміт паміж Зяленскім і Пуціным3

Сіноптыкі паабяцалі мокры снег у наступныя дні

Масква пужае Арменію: праз збліжэнне з ЕС Арменія страціць 30% эканомікі3

Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа9

Стваральнікі Max кажуць, што ў іх месенджары зарэгістраваліся 1,3 мільёна беларусаў7

Лукашэнка даручыў пастрожыць падрыхтоўку кіроўцаў у аўташколах16

Нацбанк выпусціў манету з 12 гранямі, якая каштуе 23 тысячы рублёў1

34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці асудзілі па палітычным артыкуле7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць