Міністэрствы замежных спраў Германіі і Літвы адрэагавалі на адмову Беларусі выдаць візы сваім назіральнікам на парламенцкіх выбарах Марылуізе Бек і Эмануэлісу Зінгерысу.
Літовец Зінгерыс і грамадзянка Германіі Бек збіраліся наведаць Беларусь у складзе місіі кароткатэрміновых назіральнікаў Парламенцкай асамблеі АБСЕ. 19 верасня стала вядома, што ім адмоўлена ў выдачы беларускіх віз.
У МЗС Беларусі сцвярджаюць, што адмова ў візах не звязаная з назіраннем за выбарамі.«Гэтыя два грамадзяніны з’яўляюцца іншаземцамі, уезд якіх на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь разглядаецца як непажаданы», — заявіў
20 верасня пасол Беларусі ў Германіі Андрэй Гіро быў выкліканы ў Міністэрства замежных спраў ФРГ«Упаўнаважаная МЗС па пытаннях Усходняй Еўропы Анцье Леендэртсе дакладна дала яму (паслу) зразумець, што федэральны ўрад не разумее, чаму напярэдадні парламенцкіх выбараў у Беларусі ў візах адмоўлена двум назіральнікам, у тым ліку дэпутату бундэстага, а таксама журналістам», — цытуе РІА Новости камюніке знешнепалітычнага ведамства Германіі.з-за адмовы Мінска выдаць уязныя візы двум назіральнікам на выбарах.
Абмежаванні свабоды прэсы і адмова ў праве ўезду, а таксама абмежаванні грамадзянскай супольнасці ўжо незадоўга да выбараў з’яўляюцца «негатыўным сігналам і тормазам развіцця грамадзянскай супольнасці ў Беларусі», адзначае МЗС ФРГ.
У сваю чаргу МЗС Літвы заявіла: «МЗС Літвы шкадуе ў сувязі з рашэннем Беларусі аб нявыдачы візы прадстаўніку Літвы, які збіраўся ў складзе місіі кароткатэрміновых назіральнікаў ПА АБСЕ назіраць за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі».
«Выбіральныя метады пры выдачы віз назіральнікам на выбарах выклікаюць сур’ёзныя сумненні ў адкрытасці Беларусі каштоўнасцям свабоды выбару і дэмакратыі, якіх прытрымліваецца АБСЕ, у выкананні Беларуссю міжнародных абавязацельстваў і не спрыяе магчымасці аднаўлення дыялогу паміж ЕС і Беларуссю», — цытуе партал DELFI паведамленне літоўскага ведамства.
Эмануэліс Зінгерыс і Марылуіза Бек вядомыя сваёй бескампраміснай пазіцыяй адносна афіцыйнага Мінска.Яны неаднаразова выступалі за ўзмацненне санкцый ЕС адносна беларускіх уладаў, выказваліся ў падтрымку апазіцыі і патрабавалі выканання правоў чалавека ў Беларусі.
19 верасня Марылуіза Бек заявіла: «Я ўсцешана, што Аляксандр Лукашэнка лічыць мяне настолькі небяспечнай, што мне забаранілі ўезд. Адмова ў візе — яшчэ адзін доказ таго, што гэтыя выбары з’яўляюцца фарсам. Дыктатар Лукашэнка нават не спрабуе ствараць бачнасць свабодных і сумленных выбараў, затрымліваючы журналістаў і не пускаючы назіральнікаў. Мы будзем тым не менш, пільна сачыць за выбарамі і развіццём палітычнай сітуацыі ў Беларусі, нават не маючы віз».
Зінгерыс, у сваю чаргу, заявіў: «Беларускі рэжым не змяніўся, паказвае селектыўны падыход у прыняцці рашэнняў аб тым, каму можна ўязджаць, а каму — не. Рэжым, на жаль, працягвае сваю старую палітыку».
Кароткатэрміновыя назіральнікі ПА АБСЕ прыбудуць у Беларусь 20–21 верасня. Місію ўзначальвае італьянец Матэа Мекачы.
9–12 верасня ён ужо наведваў Беларусь разам з прэзідэнтам ПА АБСЕ Рыкарда Мільёры. Па выніках візіту Мекачы паведаміў БелаПАН, што на сустрэчы з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем абмяркоўвалася пытанне «аб магчымасці прыезду назіральнай місіі ПА АБСЕ ў поўным складзе, незалежна ад краіны паходжання яе членаў».
Каментары