Меркаванні55

Зянон Пазняк: Гэта не выбары, а фарс пагарэлага тэатра

Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ вызначыла ў розных месцах Беларусі па некалькі ўчасткаў для кантрольнага назіраньня за рэжымным ашуканствам і 26 выбарчых участкаў па Менску ва ўсіх акругах. Спарадычным агульным аглядам намі ахопленыя ўсе ўчасткі ў сталіцы», кажа лідар партыі Зянон Пазьняк.

Лідэр КХП-БНФ адзначае, што «На ўчарашні дзень (субота) агульная карціна такая. На «папярэдняе» галасаваньне галасаваць зьявілася вельмі мала людзей. Прыходзілі толькі вельмі старыя пэнсіянэры плюс моладзь з інтэрнатаў, якую прымусілі галасаваць пад пагрозай высяленьня, звальненьня альбо выключэньня з вучобы. Па першых нашых падліках у Менску прынялі ўдзел ў папярэднім галасаваньні (прымусілі прагаласаваць) агулам прыблізна каля 9-10% выбаршчыкаў. (Па нашых участках ад 5 да 15%). Зьвесткі ўдакладняюцца».

Паводле Зянона Пазьняка, «паўсюдна адбываецца афіцыйнае завышэньне колькасьці прагаласаваных у сярэднім у два-чатыры разы. Паводзіны нашых назіральнікаў (інструкцыі, якія ім дадзеныя) выключаюць заўвагі і прэтэнзіі з боку камісіяў. Агрэсія рэжымных выканаўцаў супраць назіральнікаў у гэтых умовах набыла іншыя формы – найперш паклёпу і нагавору. Тэхналёгія гэбісцкай подласьці тут для іх традыцыйная. На назіральніка пішуць паклёпніцкі ліст у камісію аб прыдуманым парушэньні. Кіраўнік камісіі тут жа выдаляе назіральніка з участка. Пакуль назіральнік будзе зьвяртацца ў пракуратуру ды суд, галасаваньне скончыцца. І тады ўжо рацыя назіральніка ня мае значэньня. Але мы і на такія дзеяньні прадугледзелі контрамеры. 23 верасьня глядзім сумны працяг рэжымнага фарсу пагарэлага тэатра», — падсумоўвае лідэр КХП-БНФ

Каментары5

Цяпер чытаюць

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі24

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У доме пад знос прадаюць аднапакаёўку амаль за $60 000. Гэта самая танная кватэра Мінска1

Іван Шамякін: прававерны камуніст і беларускі патрыёт да мозгу касцей. Алкаголь, ідэйнасць, пасылкі з Масквы: як гэта магло спалучацца?39

У ЗША мужчына пад выглядам агента ФБР спрабаваў вызваліць з турмы Луіджы Манджонэ3

Польскі трэвэл-блогер, які падарожнічаў па Беларусі і Расіі, расказаў пра хэйт, рэпутацыйныя страты і ўражанні ад паездкі11

Белыя мядзведзі на Шпіцбергене сталі таўсцейшымі і здаравейшымі, нягледзячы на знікненне лёду1

Трамп пагражае тарыфамі краінам, якія пастаўляюць нафту на Кубу1

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?18

Вытворчасць каньяку ў крызісе. Продажы ўпалі да мінімуму за 15 гадоў5

У Слоніме праваслаўны хор спявае песні на беларускай мове6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі24

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць