Грамадства

Следства па справе аб знікненні Юрыя Захаранкі чарговы раз працягнута

Следства па справе аб знікненні былога міністра ўнутраных спраў Беларусі, генерал-маёра Юрыя Захаранкі чарговы раз працягнута да 24 снежня. Аб гэтым паведаміў праваабаронца Алег Волчак, які афіцыйны прадстаўляе інтарэсы сям’і Юрыя Захаранкі.

Паводле слоў Волчака, паведамленне аб працягу справы ён атрымаў са Следчага камітэта.

«Гэта стандартная працэдура — следства працягваецца кожныя тры месяцы з часу распачынання крымінальнай справы па знікненні Захаранкі», — адзначыў Волчак.

Паводле яго слоў, гэтая сітуацыя будзе працягвацца яшчэ два гады, да заканчэння тэрмінаў даўніны па гэтым артыкуле. «Яны вызначаюцца старым Крымінальным кодэксам — да 15 гадоў. У верасні было 13 гадоў.

Таму яшчэ 2 гады яна можа працягвацца», — сказаў Волчак.

Ён не спадзяецца, што справа за гэтыя 2 гады будзе расследавана. «Потым справу або знішчаць пры сведках, або засакрэцяць і перададуць у архіў, або яна дзесьці «згубіцца», — мяркуе Волчак.

«Аднак са зменай улады ў Беларусі можна будзе зноў аднавіць расследаванне гэтай справы пры зноў адкрытых абставінах. Улічваючы, што расследаванне за 13 гадоў не зрушылася з мёртвай кропкі, то, верагодней за ўсё, давядзецца пачынаць расследаванне „с нуля“, паралельна высвятляючы, хто і як яго расследаваў. Я думаю, з гэтым праблем не будзе, бо ёсць ускосныя сведчанні, жывыя сведкі, якія нікуды не дзеліся», — лічыць Волчак.

***

    Генерал-маёр Юрый Захаранка знік 7 мая 1999 года пры нявысветленых абставінах. Падчас выбараў першага прэзідэнта Беларусі ён уваходзіў у каманду Аляксандра Лукашэнкі, а ў 1994–1996 гадах займаў пасаду міністра ўнутраных спраў.

    Пайшоўшы ў апазіцыю, у 1998 годзе Захаранка стаў членам «ценявога ўрада», дзе ўзначаліў камітэт па бяспецы. Вясной 1999 года генерал актыўна ўдзельнічаў у арганізаванай апазіцыяй кампаніі па выбарах прэзідэнта. Ён увайшоў у каманду экс-прэм’ера Міхаіла Чыгіра, ездзіў па краіне, арганізоўваў групы па зборы подпісаў.

    Карыстаючыся аўтарытэтам сярод супрацоўнікаў МУС, Захаранка стварыў альтэрнатыўны саюз афіцэраў. Па адной з версій, менавіта гэта і стала асноўнай прычынай раптоўнага знікнення былога міністра. Яго выкралі вечарам 7 мая ў раёне вуліцы Магілёўскай у Мінску па дарозе дамоў. Неўзабаве сям’я Захаранкі атрымала палітычнае прыстанішча ў Германіі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»40

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»

Усе навіны →
Усе навіны

Карова Вераніка навучылася часаць спіну швабрай5

Кляймо «Слава Расіі» на жываце ўкраінскага палоннага выпаліў адзін з хірургаў у данецкай бальніцы18

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве4

Уіткаф абяцае Украіне пасля вайны эканамічны цуд5

Для аховы Мазырскага НПЗ паставілі расійскі ЗРК «Тор»23

У Беларусі абмежавалі для ўсіх мабільны інтэрнэт. 30 гігабайтаў на месяц на максімальнай хуткасці, а пасля абмежаванні17

Чым небяспечны папулярны флэшмоб, які завірусіўся ў сацсетках4

З Санкт-Пецярбурга запусцяць аўтобус у гарадскі пасёлак на мяжы Віцебскай і Мінскай абласцей3

ВУП Беларусі вырас у тры разы менш, чым планавалася. Чаму так і чаго чакаць ад 2026-га?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»40

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць