Улада33

Археолягі знайшлі ў Магілёве сялібу багатага мастака

Высокая чарка з зялёнага шкла выдатна захавалася. Яна была амаль даверху запоўнена сухой зялёнай фарбай. Побач — невялiкi акуратненькi кубак з рэшткамi вапны для грунтоўкi.

У Генеральным плане развiцця горада Магiлёва зацверджана ахоўная зона культурнага слоя. Будаваць у гэтай зоне можна толькi пад кантролем археолагаў.

Паводле iнфармацыi доктара гiстарычных навук, загадчыка кафедры археалогii i спецыяльных гiстарычных дысцыплiн Магiлёўскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта Iгара Марзалюка, фiрма, якая распачала будоўлю на вулiцы Ленiнскай, памылкова не аформiла патрэбныя дакументы. Пакуль будоўля прыпынена, i ў катлаване корпаюцца з рыдлёўкамi i кiсткамi студэнты гiстарычнага факультэта МДУ.

— Тут вельмi цiкавы культурны слой, — каментуе Iгар Марзалюк. — Гэта месца здаўна называлася Шклоўскiм пасадам, якi засяляўся з ХVI стагоддзя. Тут гiсторыя Магiлёва адбiта ў зямлi: пачынаючы з асфальту нашых часоў i савецкага перыяду, цаглянага смецця ад бамбёжак Другой сусветнай вайны, потым дарэвалюцыйная брукаваная маставая, нiжэй ёсць нават дубовы насцiл, i нарэшце — чорны слой XVI‑XVII стагоддзяў. Вось там мы i знайшлi цiкавыя рэчы.

Высокая чарка з зялёнага шкла выдатна захавалася. Яна была амаль даверху запоўнена сухой зялёнай фарбай. Побач — невялiкi акуратненькi кубак з рэшткамi вапны для грунтоўкi. Гэта сведчыць пра тое, лiчыць Марзалюк, што на гэтым месцы жыў магiлёўскi мастак — майстар, якi пiсаў абразы альбо фрэскi.

Паводле слоў Марзалюка, гэты мастак быў зусiм нябедным чалавекам. Напрыклад, знойдзены кавалкi кафлi — яркiх бела‑блакiтна‑сiнiх адценняў. «Каб аблiцаваць печку такой кафляй, трэба быць VIР‑асобай! Такую кафлю рабiлi толькi пад заказ, гэта было дорага. Тагачасны сярэднi клас абмяжоўваўся адным зялёным колерам, а тут — рознакаляровая. Праўда, калi чалавек меў грошы, то ў Магiлёве на пачатку ХVIII стагоддзя можна было набыць нават ананас!» — цiкава расказвае гiсторык.

Што ж, месца ў цэнтры Магiлёва, дзе цяпер вядуцца раскопкi, заўсёды было прэстыжным. Тут у дарэвалюцыйныя часы быў самы шыкоўны гатэль горада пад назвай «Брыстоль», дзе, як бы цяпер сказалi, была самая крутая рэстарацыя. У гэтым паважным гатэлi, дарэчы, жылi англiчане i французы, паслы Антанты, калi ў Магiлёве была стаўка iмператара Мiкалая II. Цяпер жа тут хочуць пабудаваць сучасны гандлёвы цэнтр. Аднак толькi пасля правядзення археалагiчных раскопак.

Дарэчы, чорны старажытны слой ХVI‑ХVII стагоддзяў, якi можна пабачыць у катлаване, вельмi падобны, паводле даследаванняў спецыялiстаў, на ноўгарадскi: ён iдэальна захоўвае арганiку — скуру i косцi. У адрозненне ад iншых месцаў у Магiлёве, дзе звычайна выкопваюць толькi старажытныя жалеззе i керамiку. Так што магiлёўскiя гiсторыкi разлiчваюць на новыя знаходкi.

А пакуль у вышэйшым слоi знайшлi шкляную чарнiльнiцу. Яна, як вызначыў Iгар Марзалюк, адносiцца да часоў Аляксандра Пушкiна i Адама Мiцкевiча. У iх часы карысталiся менавiта такiмi квадратнымi бочачкамi з празрыстага шкла.

Прыцягваюць таксама ўвагу носiкi ад умывальнiкаў. Аказваецца, у старажытнасцi керамiчны гаршчок з носiкам падвешвалi i нахiлялi, каб з яго цякла вада. Гэта было прыстасаванне, неабходнае для гiгiены.

Гавораць, што археолагi i бiзнэсмены знайшлi агульную мову, i пасля атрымання ўсiх дазволаў яны разам вызначаць: дзе могуць працягваць капаць бульдозеры, а дзе — студэнты‑гiсторыкi, уручную i па ўсiх правiлах раскопак. Усё будзе руплiва перабрана, зафiксавана, сфатаграфавана для справаздачы ў Акадэмiю навук, а знаходкi перададзены ў Музей гiсторыi Магiлёва.

«Звязда»

Каментары3

Цяпер чытаюць

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Асанаў накаўтаваў венесуэльца Роджэра Гуцьерэса

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі19

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць