Грамадства11

КДБ адмаўляе, што сачыў за лідарам расійскай апазіцыі Удальцовым

«Інфармацыі аб тым, што падзея (сустрэча расійскага апазіцыянера Сяргея Удальцова і грузінскага палітыка Гіві Таргамадзэ) была ў Беларусі, у Мінску, мы не маем і пацвердзіць не можам»,
— заявіў БелаПАН начальнік цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязяў Камітэта дзяржбяспекі Аляксандр Антановіч. Такім чынам ён пракаментаваў словы лідара «Другой Расіі» Эдуарда Лімонава аб тым, што КДБ Беларусі па-сяброўску падзяліўся са сваімі калегамі ў Маскве запісам сустрэчы апазіцыянера Удальцова і Таргамадзэ.

«Калі гаварыць мовай спецслужбаў, гаворка можа ісці пра двурушніцтва ўдзельнікаў гэтай сустрэчы. Хтосьці з іх аказаўся нячыстым на руку», — сказаў Антановіч.

Напярэдадні Эдуард Лімонаў пракаментаваў вобыскі ў кватэры Сяргея Удальцова і распачынанне Следчым камітэтам крымінальнай справы ў дачыненні да яго.

«Высветлілася, што сустракаліся яны (Удальцоў і Таргамадзэ) у Мінску. Я раней выказваў меркаванне, што сустракаліся ва Украіне, гэта амаль што, але не адно і тое ж.

КДБ Рэспублікі Беларусь мне знаёма, неяк трапляў да іх у лапы ненадоўга, яшчэ ў 1990-я. Нічога добрага.
Зараз я схільны выказаць меркаванне, што гэта мінскі КДБ запісаў на ўсякі выпадак сустрэчу замежных грамадзян на сваёй тэрыторыі і па-сяброўску затым пераправіў запіс сваім калегам у Маскве, а тыя прапанавалі НТВ зрабіць фільм», — напісаў Лімонаў у сваім блогу ў ЖЖ, перадаваў Росбалт.

Апазіцыянер адзначае, што «ні на якую сур’ёзную змоўніцкую дзейнасць гэты чалавек не падыходзіць».

«У яго няма для гэтага ні цвёрдасці характару, няма патрэбнай асцярожнасці, няма адпаведных кадраў, яго адзіным, за паўтара дзесяцігоддзя яго існавання ў апазіцыі, метадам палітычнага існавання быў прарыў пасля мітынгу праз ачапленне міліцыі. Куды прарыў, чаго прарыў было яму, відаць, не важна, важны быў факт прарыву, каб потым напісалі ў СМІ: „Удальцоў з групай таварышаў паспрабаваў прарвацца“. Гэтым ён займаўся пры Анпілаве, а праз паўтара дзесяцігоддзя на Балотнай… Наплявузгаў, вось цяпер нацерпіцца», — заключыў Лімонаў.

Раней стала вядома, што СК РФ распачаў крымінальную справу у дачыненні да каардынатара «Левага фронту» Сяргея Удальцова і іншых асоб пасля праверкі фактаў з фільма «Анатомія пратэсту — 2», які выйшаў на канале НТВ 5 кастрычніка.
У ім аўтары раскрываюць схему фінансавай падтрымкі расійскай пазасістэмнай апазіцыі. У прыватнасці, у фільме сцвярджаецца, што апазіцыянеры планавалі ажыццявіць сілавы захоп улады на грошы з-за мяжы. Там жа ёсць відэа, на якім Удальцоў нібыта гутарыць з кіраўніком парламенцкага камітэта Грузіі па абароне і бяспецы Гіві Таргамадзэ, у якога, як адзначаецца, ёсць вопыт «каляровых рэвалюцый».

Удальцоў паведаміў, што чалавек па імені Гіві Таргамадзэ яму невядомы і ён з ім ніколі не сустракаўся.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла22

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Кантакты з рэжымам могуць быць карыснымі, але санкцыі ЕС трэба захаваць9

«Мы чакалі цябе». Як венесуэльцы сустракалі Марыю Мачада ВІДЭА3

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў68

Маленькага сына забітай у Ізраілі беларускі хоча забраць сям’я Алі, падазраванага ў забойстве. Дзед ідзе ў шарыяцкі суд14

Севярынец расказаў, як на з’ездзе БХД лавілі агентаў33

Перададзены Польшчай у Беларусь у рамках абмену агент Надзейка паведамляў КДБ прозвішчы ўдзельнікаў «Паспалітага рушэння»5

На аўкцыёнах прадалі дзве канфіскаваныя кватэры Аляксандра Азарава5

Апошні бой Нетаньяху? Ізраіль рыхтуецца да парламенцкіх выбараў — першых пасля 7 кастрычніка і вайны1

Варонеж атакавалі дроны. У горадзе пажары8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла22

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць