Грамадства11

Мілінкевіч пераабраны кіраўніком Руху за Свабоду

Аляксандр Мілінкевіч пераабраны на пасаду старшыні руху «За Свабоду» Такое рашэнне прынята 20 кастрычніка практычна аднагалосна (75 — за, адзін устрымаўся) дэлегатамі трэцяй справаздачна-выбарнай канферэнцыі арганізацыі ў Мінску.

Мілінкевіч быў адзіным кандыдатам на пасаду старшыні. Як зазначыў пры вылучэнні яго кандыдатуры намеснік старшыні руху Юрый Губарэвіч, менавіта Аляксандр Мілінкевіч «застаецца абліччам сучаснай дэмакратычнай Беларусі». «Мы павінны захаваць лідарства ў арганізацыі, што дазволіць руху ў далейшым дзейнічаць больш паспяхова», — сказаў палітык.

Пасля працэдуры галасавання Мілінкевіч заявіў, што чакаў свайго выбрання. «Абяцаю не быць старшынёй бясконца, зараз пастараюся працаваць яшчэ лепш», — сказаў ён.

На канферэнцыі таксама прыняты папраўкі ў статут, якія ўводзяць пасаду першага намесніка старшыні. Як зазначыў Мілінкевіч, старшыня ў значнай ступені выконвае прадстаўніцкія функцыі. «Але нехта ж павінен займацца непасрэдна працай, гэта павінен быць другі чалавек у руху — першы намеснік старшыні. Апрача таго, рух пашырае сваю дзейнасць, рэалізуюцца новыя праграмы. Працы хопіць і на першага намесніка, і на двух звычайных», — сказаў лідар арганізацыі.

Сваіх намеснікаў Мілінкевіч прапанаваў асабіста, альтэрнатыўныя кандыдатуры не вылучаліся.

Першым намеснікам старшыні выбраны Юрый Губарэвіч, якога Мілінкевіч назваў «класным менеджарам».
«Ён мог бы добра арганізоўваць працу, каардынаваць кірункі дзейнасці і выкананне рашэнняў», — сказаў Мілінкевіч.

Намеснікамі старшыні сталі Алесь Лагвінец і Галіна Скараход.
Як зазначыў Мілінкевіч, Лагвінец «душу і сэрца аддаваў руху, быў яго выдатным прадстаўніком на міжнароднай арэне», а Скараход — «адказны і ўплывовы чалавек, добра вядомы ў трэцім сектары».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду12

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду

Усе навіны →
Усе навіны

Кітай з дапамогай штучнага інтэлекту ператварае сваю сістэму назірання ў інструмент «прагнастычнага» кантролю1

У Гродне сабак везлі ў адкрытым багажніку, адзін з іх выпаў падчас руху ВІДЭА1

Шалёны манеўр матацыкліста ў Гомелі трапіў на ВІДЭА2

Статкевіч: Лідары руху за дэмакратыю павінны заставацца ў краіне, нават калі кошт гэтага вялікі. Дыяспара можа адыграць толькі дапаможную ролю60

Спачатку закапалі цела, потым адкапалі і спалілі, а прах развеялі. У Гомелі раскрылі забойства2

Брытанская разведка: На вайне ва Украіне загінулі амаль паўмільёна расійскіх салдат8

Ці абавязаныя рэстараны даваць ваду кліентам: гучнае рашэнне суда ў турыстычнай Італіі3

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа20

Еўрасаюз пакуль не будзе прызначаць перамоўшчыка з Пуціным2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду12

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць