Культура44

У Нью-Ёрку прэзэнтаваныя кнігі Зянона Пазьняка

Пазьняк: Мяне вельмі ўзрушыла, што прыйшло шмат моладзі, і што калі чыталі вершы, на вачах у людзей былі сьлёзы.

У нядзелю ў Нью‑Ёрку ў адбылася прэзэнтацыя кніг Зянона Пазьняка, выдадзеных ў эміграцыі. У 2000 — 2007 годзе выйшла сем кніг, але зараз увага была засяроджаная, у асноўным, на зборніках паэзыі і фотаграфіяў. Такіх выданьняў тры — «Глёрыя Патрыя», «Вялікае Княства» і «Дарога».

Ужо некалькі апошніх гадоў пасьля службы ў Саборы сьв. Кірылы Тураўскага Беларускае аўтакефальнае праваслаўнае царквы, на якую прыходзіць усё больш моладзі з новай эміграцыі, у грамадзкай залі ладзяцца мерапрыемствы — сустрэчы з гасьцямі з Беларусі, выставы, сяброўскія гутаркі. Гэтак было і ў мінулую нядзелю. Спачатку парахвіяне ўдзельнічалі ў набажэнстве, якое адслужылі а. Пётра і а. Вячаслаў, а потым спусьціліся ў грамадзкую залю. Сабраліся блізу сотні чалавек.

Дырэктар нью‑ёрскага Беларускага інстыту навукі й мастацтва (БІНіМ) др. Вітаўт Кіпель у сваёй прамове засяродзіўся на сьветапоглядных аспэктах творчасьці Зянона. Сярод выступоўцаў быў і герой адной з кнігаў Пазьняка — старшыня Беларуска‑Амэрыканскага задзіночаньня Антон Шукелойць. Гучалі вершы Зянона, прысутныя дзяліліся ўражаньнямі.

Пазьняк: «Мяне вельмі ўзрушыла, што прыйшло шмат моладзі, і што калі чыталі вершы, на вачах у людзей былі сьлёзы. Вершы гэтыя напісаныя ў розныя гады, у мяне падрыхтаваныя і старыя рукапісы, трыццацігадовай даўніны, але каб выдаць — патрэбныя час і сродкі. Ні аднаго, ні другога не хапае. Дарэчы, гэтыя кнігі выдадзеныя цалкам на грошы беларусаў, пры падтрымцы беларускіх патрыётаў і на ўласныя сродкі. Займацца адначасна палітыкай і творчасьцю цяжка, амаль немагчыма. Бо творчасьць палітыка звычайна альбо абплёўваецца апанэнтамі, альбо замоўчваецца. Наконт гэтага я ня маю ілюзыяў. Але не шкадую, што дваццаць гадоў таму фактычна кінуў творчасьць і заняўся палітыкай, бо жыцьцё прысьвяціў найвышэйшай справе — стварэньню новай дзяржавы. І гэтая дзяржава існуе. Хай сёньня ў ёй дыктарура — заўтра будзе вольная Беларусь, галоўнае, каб Беларусь жыла. Памятайма, што пад намі ня проста нацыянальная культура, у якой адзін толькі фальклёр складае 50 тамоў. Пад намі — цывілізацыя. У часы Вялікага Княства мы былі цывілізацыйным фактарам, які ўплываў на Усходню Эўропу. Сёньня беларуская мова зьнішчаецца — але заўтра гэта будзе вялікая мова новай Усходняй Эўропы».

Прадмовы да дзвюх апошніх кніг Зянона — «Вялікага Княства» і «Дарогі» — напісалі Рыгор Барадулін і Алесь Разанаў.

Галіна Прыгара, Радыё Свабода

Каментары4

Цяпер чытаюць

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа13

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа

Усе навіны →
Усе навіны

Невядомыя дасылаюць беларускай актывістцы ў Польшчы пахавальныя вянкі і здымкі з помнікамі ўсім членам яе сям’і15

Пад Мінскам заўважылі пылавы віхор ВІДЭА

Стала вядома, колькі каштуе зборная Беларусі па футболе

У Мінскай вобласці абясточаныя больш за 200 населеных пунктаў

Беларускі «злодзей у законе» ўдзельнічаў у анлайн-сходках аўтарытэтаў ва ўкраінскіх СІЗА6

У сталіцы будуюць дамы, дзе не адключаюць гарачую ваду2

Як мінчукі стварылі найбуйнейшую ў краіне фотастудыю на 60 залаў4

«Вось яшчэ такі сюрпрыз». Мядзведзя заўважылі за 25 кіламетраў ад Мінска

Як будуць развівацца падзеі, калі Масква зноў, як і ў 2022, пачне наносіць удары па Кіеве з тэрыторыі Беларусі? Магчымыя сцэнары14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа13

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць