Грамадства99

Макей: «Лабавыя атакі» Захаду на Беларусь і Расію пад выглядам праваабарончай тэматыкі пачасціліся

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей адзначае, што «лабавыя атакі» Захаду на Беларусь і Расію пад выглядам праваабарончай тэматыкі пачасціліся. Пра гэта ён заявіў сёння на адкрыцці чарговага сумеснага пасяджэння калегіі МЗС Беларусі і калегіі МЗС Расіі.

Як адзначыў Уладзімір Макей, беларуска-расійскае дыпламатычнае ўзаемадзеянне адносіцца да тых абласцей супрацоўніцтва, дзе на працягу шэрагу гадоў асабліва наглядна пацвярджаецца высокі ўзровень саюзніцкіх адносін паміж дзвюма краінамі. «Дзякуючы рэгулярнаму дыялогу, даверным зносінам нам атрымліваецца эфектыўна каардынаваць сумесныя намаганні на розных вектарах. Гэта, у сваю чаргу, працуе на ўмацаванне нашых пазіцый з замежнымі партнёрамі, на прасоўванне агульных інтарэсаў Беларусі і Расіі на шматбаковых пляцоўках», — сказаў беларускі міністр.

Уладзімір Макей таксама назваў некалькі асноўных тэм парадку дня сённяшняга пасяджэння. «Перш за ўсё, сур’ёзную заклапочанасць выклікаюць лабавыя атакі Захаду на нас па праваабарончых аспектах, што актывізаваліся апошнім часам, спробы максімальна палітызаваць і інструменталізаваць іх.

Прычым, зусім не з ідэалістычных памкненняў, а выключна ў мэтах прасоўвання ўласных геапалітычных інтарэсаў і на фоне татальнага замоўчвання дэфіцытаў у гэтай сферы ў сябе дома. Як нам здаецца, тут ёсць шырокае поле для сумеснай дзейнасці, — сказаў кіраўнік МЗС Беларусі. —
Мабыць, прыйшоў час разам з нашымі аднадумцамі больш актыўна, крэатыўна і наступальна акцэнтаваць згаданыя дэфіцыты ў тых, хто нас найбольш заўзята крытыкуе» .

На думку міністра, у вядомай меры гэты пасыл можна аднесці і да праблематыкі, звязанай з спробамі некаторых краін фальсіфікаваць вынікі Другой сусветнай вайны. У сувязі з гэтым Уладзімір Макей лічыць важным павысіць сістэмнасць і забяспечыць цесную каардынацыю дзеянняў дзвюх краін на гэтым кірунку.

Каментары9

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка патлумачыў, чаму яго не відаць па серадах і суботах18

Лукашэнка патлумачыў, чаму яго не відаць па серадах і суботах

Усе навіны →
Усе навіны

У найбліжэйшы час Ізраіль можа ўдарыць па Іране9

Амерыканскі мільянер прыехаў у Польшчу, каб набыць футбольны клуб, і насмерць падавіўся варэнікам13

СБУ ўкараніла свайго агента ў маскоўскі офіс паплечніка Януковіча, які займаўся шпіянажам для ФСБ1

Важныя змены ў законе аб нерухомасці — яны тычацца рэгістрацыі маёмасці

Берасцейцы ў Гданьску ставяць рэкорды па абароце кантэйнераў1

Стала вядома, калі можна спадзявацца на хуткасную электрычку з Мінска ў аэрапорт1

У Францыі могуць заблакаваць Bluesky і Reddit, а Макрон увогуле за забарону сацсетак для дзяцей4

Гандлёвым сеткам будуць даваць ільготныя крэдыты для перадаплаты за агародніну2

Намеснік дырэктара Вялікага тэатра Беларусі — падпалкоўнік міліцыі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка патлумачыў, чаму яго не відаць па серадах і суботах18

Лукашэнка патлумачыў, чаму яго не відаць па серадах і суботах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць