Грамадства

Расійскі адвакат: У Мінску да мяне падышлі супрацоўнікі КДБ і прапанавалі выехаць

Абаронца ўдзельнікаў пратэстаў на Балотнай плошчы расказаў, што яму прапаноўвалі ехаць з Беларусі.

Расійскі адвакат Максім Караткоў-Гуляеў заяўляе, што супрацоўнікі спецслужбаў вымусілі яго пакінуць Беларусь, дзе ён знаходзіўся па сваіх справах. Раней у беларускім КДБ і МУС заявілі, што не затрымлівалі расейскага адваката.

Максім Караткоў-Гуляеў, вярнуўшыся зь Беларусі ў Маскву, апавёў карэспандэнту «Свабоды», што з ім здарылася ў Мінску, дзе ён пасяліўся ў гатэлі «Краўн-плаза»: «Я быў у гэтым гатэлі на выходныя. Пасля падзеяў, якія адбыліся на тэрыторыі Расеі, калі ў мяне быў зроблены незаконны вобыск.

У Беларусі да мяне падышлі, я мяркую, супрацоўнікі КДБ. Першая такая сустрэча адбылася ў цэнтры горада. Мне прапанавалі пакінуць тэрыторыю Беларусі, альбо будуць праведзены нейкія дзеянні.
Я мяркую, што гэта звязана з тым, што я абараняю грамадзян, якія бралі ўдзел у так званых беспарадках на Балотнай плошчы. Вось мне прапанавалі пакінуць тэрыторыю Беларусі».

Паводле Караткова-Гуляева, пасля таго, як ён паведаміў калегам у Маскву пра гэты выпадак, тон размовы змякчыўся.
Але людзі ў цывільным усё роўна настойліва прапаноўвалі яму пакінуць Беларусь.

«Мне прапанавалі на выбар дзяржаву, у тым ліку Нямеччыну. Хачу заўважыць, што гэта было дыпламатычна, тактоўна. Яны гаварылі са мной у завуаляванай форме. Але такая прапанова ад кампетэнтных органаў была на мой адрас. Я заставаўся ў гатэлі. Але

калі перамяшчаўся па горадзе за мной быў усталяваны візуальны кантакт з боку, я так мяркую, супрацоўнікаў КДБ.
Сцвярджаць не магу, бо яны не прадставіліся».

Караткоў-Гуляеў мяркуе, што такія дзеянні спецслужбаў маглі быць звязаныя з паказанай у прапагандысцкім фільме НТВ сустрэчай аднаго з лідараў расійскай апазіцыі, каардынатара «Левага фронту» Сяргея Удальцова з грузінскімі палітыкамі, якая нібыта адбылася ў Мінску.

«Пасьля гэтага была пачата крымінальная справа адносна Сяргея Удальцова. Яго абвінавачваюць у арганізацыі масавых беспарадкаў. Мае падабаронныя на гэты момант якраз абвінавачваюцца ва ўдзеле ў масавых беспарадках. У мяне быў выкрадзены шэраг дакументаў, якія складаюць адвакацкую таямніцу. Чаму была такая рэакцыя на тэрыторыі Беларусі? Можа, яны не хацелі нейкага канфлікту».

Прадстаўнік амбасады Расіі ў Беларусі Уладзімір Марчукоў сказаў, што беларускія ўлады пакуль нічога не адказалі на запыт адносна расейскага адваката: «Мы зрабілі запыт, так. Нам пакуль не прыйшло ніякага адказу. Прынамсі на раніцу сённяшняга дня. Калі адказ і будзе, я не ведаю, ці будзе ён наогул».

Спадар Марчукоў таксама дадаў:

«Наогул невядома, ці прыяжджаў такі чалавек у Мінск. Бо мяжы ў нас паміж Расіяй і Беларуссю няма.
Хто прыяжджае, калі і навошта — гэта застаецца на сумленні чалавека. Вы дарма хочаце зрабіць сенсацыю на пустым месцы. Верагодна, чалавек хоча нагадаць пра сябе ў СМІ».

Расійскі адвакат Аляксандар Васільеў пракаментаваў карэспандэнту «Свабоды» інцыдэнт з Каратковым-Гуляевым у Мінску: «Гэта чорт ведае што. Я, вядома, разумею супрацоўнікаў спецслужбаў, якія хочуць, каб на даверанай ім тэрыторыі ўсё было ціха, спакойна і не з'яўляліся людзі, так ці інакш звязаныя з апазіцыйнай дзейнасцю, няхай і ў суседняй дзяржаве. Але ўсё ж пэўныя нормы права павінны захоўвацца. Так, чалавек прыехаў на тэрыторыю Беларусі. Але ён прыехаў туды па сваіх справах. Ён не збіраўся там арганізоўваць мітынгі, дэманстрацыі, шэсці. Навошта гэта ім спатрэбілася, я не разумею».

Раней расейскага апазіцыянера Леаніда Развазжаева прадстаўнікі спецслужбаў выкралі ў Кіеве.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі8

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У новай абароннай стратэгіі ЗША назвалі Расію «пастаяннай, але кантраляванай пагрозай»4

У Капылі з душой упрыгожылі дзіцячую бібліятэку. Выцінанкамі з Пушкіным, Лермантавым і Ясеніным ФОТАФАКТ17

Віталь Кутузаў расказаў, як легенда італьянскага футболу Паола Мальдзіні правалэндаўся тры гадзіны, каб настроіць беларусу інтэрнет

Беларусь выводзяць з ізаляцыі не проста так — Зянон Пазняк пра палітыку Трампа73

Кемлівы і спрытны маладзён двойчы наехаў на агароджу дзеля страхоўкі1

На іранскім тэлебачанні Трампу пагражалі замахам. Яго адказ: У выпадку чаго ўся краіна ўзляціць у паветра!8

«Як мне цяпер нешта даказаць?» Кліенту каршэрынгу выставілі рахунак на 1315 рублёў9

У Беларусі запусцілі сэрвіс пошуку хатніх жывёл, што згубіліся

У Кіеве больш за 6 тысяч дамоў засталіся без ацяплення2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі8

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць