Улада22

Пасол Вялікабрытаніі: ЕС і Беларусі неабходны час для асэнсавання сваіх узаемаадносінаў

«У адносінах паміж Еўрасаюзам і Беларуссю цяпер момант, калі бакам трэба ўзяць час для асэнсавання», — заявіў новы пасол Вялікабрытаніі ў Беларусі Брус Бакнэл.

ЕС, адзначыў ён, прапануе выразныя ўмовы, выкананне якіх неабходна для паляпшэння адносінаў. «Самае важнае — гэта вызваленне палітзняволеных. Беларусь знаходзіцца ў Еўропе, і мы хочам бачыць, што яна раздзяляе еўрапейскія каштоўнасці», — падкрэсліў дыпламат.

Паводле слоў Бакнэла, уведзеныя Еўрасаюзам санкцыі «не накіраваныя супраць беларускага народа».
«Іх мэта — змяніць паводзіны ўрада Беларусі на карысць народа. Пытанне санкцый застаецца адкрытым, пакуль Беларусь не выканае ўмовы», — падкрэсліў пасол.

Каментуючы меркаванне некаторых экспертаў аб тым, што ўвядзенне эканамічных санкцый — найбольш эфектыўны спосаб дабіцца ад уладаў вызвалення палітзняволеных, Бакнэл заўважыў:

«Эканамічныя санкцыі — гэта заўсёды праявы супраць народа. Палітыка ЕС — гэта палітыка ўсіх 27 краін-членаў, гэта заўсёды працэс дыялогу. І цяпер мне здаецца, што краіны ЕС прыйшлі да кансэнсусу не змяняць рэжым санкцый і па-ранейшаму прымяняць іх кропкава».

Пры гэтым дыпламат падкрэсліў, што санкцыі ЕС адносна Беларусі будуць дзейнічаць да тых пор, пакуль не будуць вызвалены ўсе без выключэння палітзняволеныя.

«Беларускі ўрад ведае добра прычыны для гэтых санкцый, але палітыка не мяняецца. Я ўжо гаварыў, што мы прапануем выразныя ўмовы, і пытанне застанецца адкрытым, пакуль Беларусь не выканае гэтыя ўмовы», — заявіў пасол Вялікабрытаніі Брус Бакнэл.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца10

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Мінска ў Свіслачы злавілі чырвонакніжную стронгу. Няўжо яна ў ёй завялася?

Іран прыгразіў у выпадку наземнай аперацыі ЗША перакрыць выхад з Чырвонага мора1

«Свабода патрэбна ўсім еўрапейскім народам без выключэння». Зяленскі па-беларуску павіншаваў беларусаў з Днём Волі13

Курэнне сярод беларусаў робіцца ўсё менш папулярным3

«Камунарка» стала выпускаць новую «Любімую Алёнку»2

З’явіўся яшчэ адзін ютуб-канал пра беларускую гісторыю. Пачалі з «Палявання на цара»5

Міністэрства сельскай гаспадаркі ЗША заявіла пра эпідэмію яшчуру ў Расіі5

У Германіі беларус ехаў у цягніку без квітка і з наркотыкамі. І ўвогуле ён быў у краіне незаконна

Украінскія ўдары па партах паралізавалі амаль палову расійскага нафтавага экспарту8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца10

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць