Культура66

Агент Башарава: Сума ў 17 тысяч вельмі перабольшаная

Дырэкцыя «Лістапада» кажа, што столькі не плаціла, а агент акцёра мяркуе, што частку грошай маглі забраць пасярэднікі.

«Слоган фестывалю — „Мы любім кіно“ і канечне ж, дарагіх гасцей „Лістапада“. Так, паводле неафіцыйных дадзеных выхад Марата Башарава абышоўся ў 17 тысяч еўра», — тэлеканал АНТ агучвае ганарар расійскага акцёра Марата Башарава за кароткі выхад на кінафестывалі «Лістапад». Адразу ж пачынаюцца размовы, маўляў, а нашы акцёры не елі халвы.

«Якое ёсць эканамічнае абгрунтаванне для падобных ганарараў Куцэнку, Харацьяну і Башараву ў краіне, дзе гадавы бюджэт на кінематограф роўны бюджэту свінафермы або бюджэту кароткаметражнага анімацыйнага галівудскага кіно?» — задаецца пытаннем беларускі драматург Дыяна Балыка

«Яшчэ райдары расійскіх зорак стракочуць вустрыцамі ў белым віне і адмысловымі патрабаваннямі да гасцінічных люксаў. А ў гэты час нашы акцёры, якія граюць на сцэнах дзяржтэатра, атрымліваюць зарплату ў памеры ад 2,5 мільёна да 3,5 мільёна беларускіх рублёў у залежнасці ад занятасці ў рэпертуары. Што ж гэта, калі не генацыд, не дыверсія супраць уласнага народа?» — піша Дыяна Балыка.

Агент Марата Башарава Елізавета Круцко кажа, што сума ганарару альбо занадта завышаная журналістам, альбо, калі фестываль «Лістапад» сапраўды столькі заплаціў за Башарава, частку гэтых грошай сабе забралі пасярэднікі.

«Што датычыцца гэтай лічбы, то я трошкі здзіўленая. Гэта моцна перабольшана. Колькі — сказаць не магу, бо гэта камерцыйная таямніца.

Калі ж сапраўды Марат каштаваў так дорага, ён, на жаль, гэтага не атрымаў. 17 тысяч, я думаю, у Маскве на плацяць. Шкада, што так многа давялося пераплаціць пасярэднікам, калі гэта сапраўды так».

У дырэкцыі фестывалю таксама здзіўляюцца суме ганарару. Там сцвярджаюць, што столькі не плацілі, АНТ перагнуў палку, а замежны пасярэднік атрымаў толькі 1%.

«У нас ніхто не браў інфармацыю, а яна ёсць толькі ў нас. Сумна, што агучаная не верная інфармацыя», — каментуюць сітуацыю ў дырэкцыі фестывалю.

«Плацяць не яму ў кішэню, а арганізацыі. Такой сумы не можа быць, таму што насупраць кожнага прозвішча стаіць сума. Пасярэднік бярэ камісійныя 1% ад паслуг, таму што знаходзіцца не тут».

Магчыма, выказваюць меркаванне ў дырэкцыі, гэта сума можа быць за два мерапрыемствы. Марат Башараў вёў баль у Нясвіжскім замку.

Дырэктар агенцтва «Берын Арт Менеджмент», якое запрашала Башарава вядучым на баль ў Нясвіж, Максім Берын кажа, што ніхто не мог ведаць суму. Але ганарар за баль таксама ніжэйшы за 17 тысяч еўра.

«Дакументы толькі ў нас і Башарава. Як пра гэта можа ведаць АНТ? Дакументы закрытыя і іх могуць бачыць толькі нашы юрысты і бухгалтары».

А значыць і меркаваць пра тое, што 17 тысяч — гэта ганарар за два мерапрыемствы ні АНТ, ні дырэкцыя «Лістапада» не магла.

На думку Максіма Берына, нават 17 тысяч для Башарава не вельмі шмат.

«Для Башарава гэта нармальны ганарар. Я прывозіў на маскоўскія і іншыя кінафестывалі вядомых зорак, якія бяруць за выхад на сцэну 300–400 тысяч долараў. За тое, што яны выходзяць на сцэну, кажуць караценькую прамову і едуць далей».

Агент Марата Башарава пагаджаецца, што ў Беларусі акцёры зарабляюць менш, чым у Расіі. Але ж гэта абумоўлена эканамічнай сітуацыяй.
Плюс ёсць зоркі, у якіх ганарар вышэй за іншых. А сам Башараў не заўсёды меў вялікія ганарары.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень8

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Аб'явілі збор сродкаў на лячэнне былога палітвязня Дзмітрыя Гопты4

У Маскве спрабавалі ўзарваць былога міністра дзяржбяспекі «ДНР»7

У вежы «Газпрама», якая будуецца ў Мінску, заўважылі ўжо гатовы офіс. Што гэта і навошта — незразумела3

19‑гадовага беларуса, які знік у Аўстрыі, знайшлі жывога5

Пуцін паабяцаў узмацніць удары па ўкраінскай інфраструктуры і перакананы, што Расія паспяхова наступае18

На ўсходзе Беларусі выпаў град памерам з грэцкі арэх ФОТЫ

«Да 30—50% пасад штурмавікоў і пехацінцаў». Украіна збіраецца істотна павялічыць колькасць іншаземцаў ва УСУ5

Беларускі добраахвотніцкі корпус апублікаваў кадры сваёй працы5

Каршэрынгавы аўтамабіль у Мінску літаральна пайшоў пад зямлю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень8

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць