Грамадства

Вартаўнік аўтастаянкі, які заявіў пра збіванне міліцыяй, патрабуе адваката

Пажылы вартаўнік мінскай аўтастаянкі Васіль Сарочык, які заявіў пра збіванне міліцыяй, адмовіўся ад удзелу ў следчых дзеяннях без адваката.
Пра гэта паведаміла намеснік старшыні інфармацыйна-асветніцкай установы «Платформа» Алёна Красоўская-Каспяровіч.

Паводле яе слоў, праверку па заяве Сарочыка аб збіванні яго супрацоўнікамі міліцыі праводзіць упраўленне Следчага камітэта па горадзе Мінску. 26 лістапада супрацоўнікі УСК па Мінску правялі апытанне Сарочыка. «Пры гэтым мне як законнаму прадстаўніку Сарочыка не дазволілі прысутнічаць пры апытанні. Супрацоўнікі СК спаслаліся на нейкія артыкулы Крымінальна-працэсуальнага кодэкса, што я лічу незаконным. Артыкул 62 Канстытуцыі гарантуе права на юрыдычную дапамогу не толькі адвакатаў, але і іншых прадстаўнікоў. Крымінальная ж справа па заяве Сарочыка, наколькі нам вядома, не распачата, таму ўзнікае слушнае пытанне, пры чым тут КПК», — сказала Красоўская-Каспяровіч.

Сарочык вырашыў далей не браць удзелу ні ў якіх дзеяннях без адваката. «Сёння павінны былі правесці следчыя дзеянні — тыпу эксперыменту — ва УУС Ленінскага раёна.
Сарочык павінен быў ісці ў кабінет, паказваць і расказваць, як яго збівалі. Аднак мы толькі сёння склалі дагавор з адвакатам на аказанне юрыдычнай дапамогі. І таму папрасілі следчых перанесці гэтыя дзеянні», — паведаміла Красоўская-Каспяровіч.

Цяпер, паводле яе слоў, пра следчыя дзеянні супрацоўнікі СК будуць паведамляць адвакату.

Нагадаем, падзеі адбываліся 14 лістапада. Паводле слоў Сарочыка, у пункт аховы аўтастаянкі прыйшлі два супрацоўнікі праваахоўных органаў, адзін з якіх быў у цывільным.
Не паказваючы дакументаў і нічога не тлумачачы, яны загадалі вартаўніку накіравацца ў Ленінскае РУУС. Прыкладна гадзіну Сарочык знаходзіўся ў памяшканні дзяжурнай часткі ўпраўлення, а затым яго адвялі на допыт. Пазней высветлілася, што допыт праводзіла оперупаўнаважаная Ленінскага РУУС Багданоўская Ж. П. Паводле слоў Сарочыка, оперупаўнаважаная надзела на яго наручнікі і пачала збіваць, патрабуючы прызнацца ў крадзяжы надмагільных пліт, якія захоўваліся на тэрыторыі аўтастаянкі, а таксама саляркі і акумулятараў з машын. Акрамя таго, ад вартаўніка спрабавалі дабіцца прызнання ў тым, што ён перыядычна рабаваў кіёскі на рынку «Свелта».

Як сцвярджае Сарочык, яго білі нагамі і дубінкамі па галаве і целе, да збівання перыядычна падключаліся іншыя супрацоўнікі РУУС. Катаванні суправаджаліся нецэнзурнай лаянкай і пагрозамі забойства. Калі пажылы чалавек губляў прытомнасць, яго аблівалі халоднай вадой.

Усё гэта доўжылася прыкладна шэсць гадзін, але прызнання ад Сарочыка міліцыянеры не атрымалі. У выніку ў дачыненні да яго склалі нейкі дакумент, які пенсіянер падпісаў, будучы ўжо не ў стане яго прачытаць, і адпусцілі дадому.

Збіты вартаўнік звярнуўся з заявай у пракуратуру Ленінскага раёна Мінска і ў ІАУ «Платформа» з просьбай дапамагчы. «Платформа», у сваю чаргу, праінфармавала пра здарэнне Генпракуратуру, МУС і Следчы камітэт.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму пазяханне такое заразнае?

Упершыню за доўгі час падчас атакі беспілотнікаў загінуў жыхар Падмаскоўя9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну34

Робат паўстаў на шоу ў Кітаі 4

Намеснік міністра прыродных рэсурсаў Расіі збег у ЗША праз Мінск13

Падобны да надмагілля памятны знак у Нясвіжы заззяў новым бляскам14

Два кенты на Савецкай у Брэсце ў кепках з ЧЗ падпявалі пад песню «Жукоў». І мелі неасцярожнасць запосціць гэта ў трэдс15

«Жыццё — штука цікавая, аднак». Зорка беларускага гандбола наняўся фатографам, каб здымаць улюбёную многімі беларускую спявачку4

З клінінгавай кампаніі дадаткова здзерлі ў бюджэт аж 1,1 мільёна17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць