Улада1313

Лукашэнка скароціць фінансаванне БТ

Аляксандр Лукашэнка патрабуе ад беларускіх тэлеканалаў навізны і цікавых праграм. Такую задачу ён паставіў 27 лістапада, прымаючы з дакладам старшыню Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзьку.

«Хачу вас папярэдзіць, што мы рэфармуем усе структуры, якія карыстаюцца сродкамі з бюджэту. Такіх шмат у краіне, у тым ліку і Белтэлерадыёкампанія. 25–30% скарачэння і павелічэнне эфектыўнасці — гэта абавязковае маё патрабаванне,

і вы, напэўна, гэта ўжо адчуваеце», — адзначыў Лукашэнка.

Лукашэнка цікавіўся фінансава-эканамічнымі паказчыкамі работы НДТРК.

«У свой час шмат прэтэнзій было да работы Белтэлерадыёкампаніі ў гэтым плане. Наколькі стабілізавана тут работа?

Пры гэтым усе: і вы, і іншыя каналы — тыя, хто карыстаецца бюджэтнай падтрымкай, павінны дакладна разумець, што ў будучым годзе гэта бюджэтная падтрымка значна зменшыцца.
І не таму, што ў бюджэце няма грошай. Вы — прадпрыемства, вы павінны працаваць самі, зарабляць грошы, людзі павінны адчуваць гэта», — падкрэсліў ён.

«Дапусцім, наколькі я ведаю, АНТ або наогул не атрымлівае, або зусім няшмат атрымлівае з бюджэту грашовых сродкаў. Але папулярнасць у яго не меншая, чым у вас, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Мне падабаецца дзесьці больш ваш канал, дзесьці там лепш атрымліваецца. Гэта справа густу. Я не хачу тут ацэнкі даваць. Спецыялісты іх даюць і дадуць у бліжэйшым будучым, калі мы створым сваю ацэначную, так званую, кампанію, якая будзе аб’ектыўна ацэньваць».

«Таму трэба мець на ўвазе, што ў будучым годзе паціху, і ў тым ліку нашы асноўныя каналы, вось ад гэтай падтрымкі мы будзем далей адхіляць для таго, каб вы самі зараблялі грошы. Ну, а для гэтага трэба мець добрую тэлепрадукцыю. Павінна быць навізна, трэба зацікавіць гледачоў і гэтак далей», — лічыць Лукашэнка.

Лукашэнка закрануў таксама пытанні, якія датычацца рэканструкцыі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.
«Гэта ўсё ж такі ваша альма-матар, вы працавалі доўга там, людзей ведаеце. Я хацеў бы ведаць, якая там сітуацыя, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Мадэрнізацыя тэатра павінна быць да новага года завершана. Фактычна новы тэатр будуецца. Якія там вакол гэтага настроі?»

Каментары13

Цяпер чытаюць

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала22

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала

Усе навіны →
Усе навіны

На гродзенскіх пляжах з'явілася незвычайная тэхніка. Яна будзе працаваць усё лета2

Спецыялісты патлумачылі, чаму ў Мінску дагэтуль не распусціліся ясені2

Беларусь — найбуйнейшы імпарцёр расійскага віна6

У Магілёве настаўніцу будуць судзіць за здарэнне на ўроку1

У МНС расказалі, што натварыла непагадзь па ўсёй Беларусі3

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся17

Курцоў прагоняць з ганкаў шматкватэрных дамоў і інтэрнатаў14

«Усю выгаду ад гэтага займее Масква і Пуцін». Пазняк даў ацэнку візіту Ціханоўскай ва Украіну214

Ціханоўская ў Кіеве паразмаўляла з палоннымі беларусамі, якія ваявалі на баку Расіі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала22

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць