Культура44

Сядзібу Дастаеўскіх на Берасцейшчыне адновяць за расейскія грошы

Пра гэта заявіў пасол РФ Аляксандр Сурыкаў.

Расійскі бок практычна цалкам прафінансуе працы па аднаўленні сядзібы роду Дастаеўскіх ў Янаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Аб гэтым сёння журналістам па выніках сустрэчы са старшынёй Брэсцкага аблвыканкама Канстанцінам Сумарам заявіў Пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў.

З імем роду Дастаеўскіх ў Янаўскім раёне Брэсцкай вобласці звязана многае. Ёсць вёска Дастоева, дзейнічае Дастаеўскі сельскі савет. У раёне праводзіцца вялікая праца па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны самага знакамітага прадстаўніка роду — Фёдара Дастаеўскага, чые продкі з’явіліся на палескай зямлі яшчэ ў XVI стагоддзі.

З 1982 года ў Дастаеўскай сярэдняй школе створаны літаратурна-краязнаўчы музей Фёдара Дастаеўскага, які стаў цэнтрам папулярызацыі літаратурнай спадчыны вялікага расійскага пісьменніка, дзе сабрана больш за 3000 экспанатаў. Сярод іх — унікальныя архіўныя матэрыялы аб прадстаўніках роду Дастаеўскіх, картаграфічныя матэрыялы, друкаваныя выданні. У экспазіцыі музея адноўлена дыярама маёнтка Дастаеўскіх.

Радавы маёнтак Дастаеўскіх да нашых дзён не захаваўся. Сядзіба была часткова разбураная ў 1943 годзе, а ў 1960-я цалкам знішчаная, паведамляе БелТА.

Першым водгукам на паведамленне быў наступны каментар:

«Каб толькі сказалі, менавіта якую «сядзібу Дастаеўскіх» збіраюцца аднаўляць.
Няма нават якіх-небудзь слядоў той былой сядзібы, што да сярэдзіны XVII стагоддзя мела дачыненне да Дастаеўскіх
(дарэчы, бацька расейскага пісьменьніка-шавініста Фёдара Дастаеўскага паходзіў не з палескага Дастоева — гэта іншая, валынская галіна роду).
Таму «у агародзе бузіна, а ў Кіеве дзядзька».

Аднаўляйце немаведама што неведама дзе, пасол Сурыкаў!
Вам патрэбна даказаць, што вы, расейцы, былі тут ажно ў XVI–XVII стагоддзях? Дык гэта таксама памылка, бо тыя Ірцішчы-Дастаеўскія, што тут былі, не былі вы, расейцы», — піша чытач, якісхаваўся пад нікам «Акакій Акакіевіч».

Каментары4

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла14

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Вароны прымаюць рашэнні ўдвая хутчэй за людзей і малпаў9

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі19

Мінчанку са шпіцам высадзілі з аўтобуса — і ўсё па правілах, аказваецца7

Расійскага дэпутата з татуіроўкай Z на шыі прывезлі ў Брэст як ганаровага госця. У мінулым ён амерыканскі баец13

Зяленскі пра мірныя перамовы: Украіна не пагодзіцца на абмежаванне войска і нейтралітэт7

Рэперка Нікі Мінаж з'явілася з Трампам на мітынгу. Жартуюць, што гэта новая прэс-сакратарка1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе2

У Беларусі могуць павялічыць мінімальную суму аліментаў3

Лідарка венесуэльскай апазіцыі Марыя Карына Мачада вярнулася на радзіму10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла14

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць