Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»2828

Разам супраць "ацкага сатаны": Ахмадынэджад у Беларусі

Беларускі гандаль зь Нямеччынай, напрыклад, у 68 разоў большы, чым зь Іранам. Затое сябар Ахмадынэжад без прэтэнзіяў што да правоў чалавека. Піша Аляксандар Класкоўскі.

"Ваш вельмі апэратыўны прыезд у Беларусь у хуткім часе пасля майго візыту ў Іран сьведчыць аб тым, што ў нас усталяваліся дачыненьні стратэгічнага партнэрства". Вось такі сылягізм прагучаў сёньня з вуснаў беларускага афіцыйнага кіраўніка на сустрэчы зь іранскім калегам.

"Стратэгічнае партнэрства" зь Іранам між тым вымяраецца болей чым сьціплай лічбай 35,5 мільёну даляраў — такі быў леташні таваразварот. Дзеля параўнаньня: беларускі гандаль зь Нямеччынай летась дасягнуў $2,423 мільярду. Гэта ў 68 разоў болей. Во дзе дэ-факта абсяг нашых стратэгічных інтарэсаў! Але ж чортава Эўропа тыцкае правамі чалавека! А вось сябар Ахмадынэжад у гэтым сэнсе без прэтэнзіяў.

Сёньня высокі госьць заявіў, што лічыць Лукашэнку адным з найлепшых сяброў і што стасункі між дзьвюма краінамі маюць "вялікі патэнцыял на доўгатэрміновую пэрспэктыву".

Там, дзе зашмат рыторыкі, звычайна бракуе рэальнага плёну. Вось і сёньня падпісаныя пераважна дэклярацыйныя або рамкавыя двухбаковыя дакумэнты. Між тым Эўропа сапраўды магла б даць нам крэдыты, інвэстыцыі, найноўшыя тэхналёгіі. Але гэтыя бонусы магчымыя толькі ў абмен на паступовае выкананьне леташніх 12 умоваў. Нам гэта не пад нос! У выніку Менск выбірае іранскую тэхналягічную "асятрыну другой сьвежасьці" кшталту зборкі "Самандаў" — копіі далёка не апошняй мадэлі "Пэжо". Нават Лукашэнкаў малодшы сын ацаніў "Саманды" без залішняй паліткарэктнасьці: "Гэта дыхтоўная ВАЗаўская "дзявятка". Цана 12 500 даляраў мне падаецца завышанай. Спадзяюся, яшчэ дапрацуюць".

Як сказаць... Адмыслоўцы сьцьвярджаюць, што праект зборкі ў нас "Самандаў" фактычна ўжо ляснуўся. "Скакун" (так перакладаецца з фарсі "Саманд") зламаў нагу на самым старце. Увогуле, каб аўтазборка была рэнтабэльнай, трэба рабіць сто тысячаў легкавікоў за год. У нашай жа краіне ўвесь рынак новых аўто склаў летась дзесяць тысячаў.

"Іран і Беларусь — ня тыя краіны, якія могуць дапамагчы адна адной рэальна", — толькі што зазначыў у размове са мной палітоляг Андрэй Фёдараў. На ягоную думку, тэарэтычна сфэры супрацы ёсьць. Але ўсё гэта цяжка ўвасобіць у жыцьцяздольныя праекты. Бо, напрыклад, нафтаздабыча ў Іране вымагае шматмільённых укладаньняў. "Зь іншага боку, мала хто ведае, што ў Іране — ліміт на бэнзын, — кажа Фёдараў. — Не стае магутнасьцяў нафтаперапрацоўкі! Але Беларусь і ўласныя НПЗ мусіць мадэрнізаваць з замежнай дапамогай, так што дапамагчы Тэгерану разьвіваць гэтую галіну нам наўрад ці пад сілу".

Так што, рэзюмуе экспэрт, у сухой астачы ад такіх візытаў застаецца піяр для ўнутранага спажываньня.

Карацей, шараговым пэрсам і беларусам даводзяць, што байкі пра міжнародную ізаляцыю — гэта выдумкі "вялікага д'ябла". Так Ахмадынэжад называе Амэрыку ў сваім інтэрнэт-дзёньніку :-)

Фота з блогу М.Ахмадынэжада.

Каментары28

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Усе навіны →
Усе навіны

Ці могуць мінскія школьнікі бясплатна карыстацца грамадскім транспартам падчас летніх канікул?

Следства ўстанавіла асобу забойцы польскага салдата, забітага на беларускай мяжы. Падазраваны можа хавацца ў Беларусі2

ДТЗ у Буда-Кашалёўскім раёне: машына ўрэзалася ў бетонны паркан, кіроўца загінуў1

«Ты прастытутка Амерыкі і Ізраіля»: як іранка правяла 45 сутак на Акрэсціна13

Бабруйскі ўхілянт бегаў ад войска, пакуль не злавілі. Пасля дэмбеля паехаў ваяваць за Пуціна — у адзін канец2

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прыгавор былому дырэктару Intex-Press Уладзіміру Янукевічу і змяніў тэрмін яго намесніку1

На пажары ў Шклоўскім раёне загінулі муж і жонка. Жанчына ў апошні момант паспела перадаць суседцы двухгадовага ўнука

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць