Грамадства22

Банда Марозава: акт другі

Слуханьне другой крымінальнай справы ў дачыненьні да членаў «марозаўскай» злачыннай групоўкі на чале зь яе лідэрам пачнецца 29 траўня.

29 мая Вярхоўны суд Беларусі пачне разгляд другой крымінальнай справы ў дачыненні да членаў злачыннай арганізацыі Сяргея Марозава.

Як паведамілі ў судзе, у ліку абвінавачаных пяць удзельнікаў банды, што праходзілі па справе, якую ВС разгледзеў у канцы мінулага года. Гэта Сяргей Марозаў, Ігар Данчанка, Аляксандр Астрацоў‑Гутыра, Віталь Зайцаў і Аляксандр Семчанка. Падчас дасудовай вытворчасці ім былі прад’яўлены новыя абвінавачанні ва ўчыненні асабліва цяжкіх злачынстваў. Упершыню перад судом акажуцца затрыманыя Дзмітрый Сідарэнка і Алег Джумаў, якія раней знаходзіліся ў вышуку і абвіначваюцца ва ўчыненні шэрагу злачынстваў у складзе банды.

У інтарэсах арганізацыі бяспекі пацярпелых, сведак і іншых удзельнікаў крымінальнага працэсу, членаў іх сем’яў і сваякоў разбор справы будзе ажыццяўляцца ў закрытым судовым пасяджэнні. Як і разгляд першай справы, працэс будзе праходзіць на тэрыторыі мінскага СІЗА № 1.

Нагадаем, першы прыгавор па справе «марозаўскай» групоўкі Вярхоўны суд вынес 1 снежня 2006 года. За шэраг цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў тры найбольш актыўныя члены банды — Сяргей Марозаў, Валерый Гарбаты і Ігар Данчанка — былі прыгавораны да вышэйшай меры пакарання (расстрэлу). Астатнія члены банды былі прыгавораны да розных тэрмінаў зняволення — ад 20 гадоў пазбаўлення да двух гадоў абмежавання волі. Усяго па справе гэтай злачыннай арганізацыі праходзіла 46 чалавек.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

Каментары2

Цяпер чытаюць

Дашкевіч расказаў, як трапіў за кратамі ў «нізкі статус» і напісаў прашэнне аб памілаванні6

Дашкевіч расказаў, як трапіў за кратамі ў «нізкі статус» і напісаў прашэнне аб памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка выявіла ў продажы смажаную рыбу з цвіллю

Ціханоўская сустрэлася з Бабарыкам і Калеснікавай28

Мінчук дзве гадзіны дыктаваў махлярам коды з СМС, а потым здзівіўся, што ўсе яго грошы спісаліся2

З’явілася відэа, як мінскія камунальнікі незвычайна абаранялі пешаходаў ад падзення ледзяшоў з дахаў дамоў2

Дальнабойшчыкі зарабляюць шмат, але калі ідуць на пенсію або па крэдыт, то выяўляецца, што не ўсё так радасна6

У Польшчы знайшлі сабаку, які згубіўся ў Беларусі. Здаецца, ён сам перайшоў мяжу па замерзлай рацэ2

Трамп заклікаў Украіну стаць больш згаворлівай10

«Жорсткі лофт». У «Мінск-Свет» здаюць студыю з голымі сценамі — людзі шакаваны цаной3

Пасажырскі цягнік уначы сутыкнуўся з дзікай жывёлай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дашкевіч расказаў, як трапіў за кратамі ў «нізкі статус» і напісаў прашэнне аб памілаванні6

Дашкевіч расказаў, як трапіў за кратамі ў «нізкі статус» і напісаў прашэнне аб памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць