Меркаванні11

Харэўскі: «34 паверхі пакладуць цень на ўвесь Верхні горад»

«Будаўніцтва ўпрытык да музэю вайны хмарачосу на 34 паверхі, мякка кажучы, абсалютна недарэчнае. 34 паверхі пакладуць цень на ўвесь Верхні горад. І, улічваючы спэцыфіку ляндшафту, гэты будынак будзе абсалютнай дамінантай усяго Менску».

У Менску, на тэрыторыі аэрапорту «Менск‑1» і авіярамонтнага заводу, зьбіраюцца збудаваць вялікі дзелавы комплекс небасягаў «Менск‑Сіці». Гэта асабістае даручэньне Аляксандра Лукашэнкі. «Менск‑Сіці» пачнуць будаваць ужо ў 2009 годзе. Таксама ня выключана, што ў хуткім часе ў самым цэнтры Менску будзе збудаваны новы вышынны гатэль.

Адміністрацыйна‑дзелавы і грамадзкі цэнтар «Менск‑Сіці» мае паўстаць на тэрыторыі 350 гектараў. Прыкладны кошт гэтага праекту — каля 1 мільярда даляраў.

Зь нядзельных рэпартажаў дзяржаўных тэлеканалаў вынікала, што ў самым цэнтры Менску, каля музэю Вялікай Айчыннай вайны, можа зьявіцца больш чым 30‑павярховы гатэль, а пад Кастрычніцкай плошчай — шматузроўневая аўтастаянка.

Якія наступствы для Менску можа мець рэалізацыя гэтых праектаў?

На думку мастацтвазнаўцы, гісторыка архітэктуры Сяргея Харэўскага, Менску, як і любому мэгаполісу, патрэбны такія вялікія будынкі. Але яны павінны будавацца з патрэбы, а не на загад дзяржавы, будавацца, калі ёсьць рэальны рынак зямлі, які прымушае інвэстараў максымальна эфэктыўна выкарыстоўваць кожны лапік.

А вось што думае Сяргей Харэўскі пра магчымае будаўніцтва гатэлю:

«Будаўніцтва ўпрытык да музэю вайны хмарачосу на 34 паверхі, мякка кажучы, абсалютна недарэчнае. 34 паверхі пакладуць цень на ўвесь Верхні горад. І, улічваючы спэцыфіку ляндшафту, гэты будынак будзе абсалютнай дамінантай усяго Менску».

Археоляг Сяргей Тарасаў таксама сумняецца ў мэтазгоднасьці будаваць шматпавярховы гатэль у цэнтры гораду.

«Такі хмарачос — як гвалт над усёй нашай менскай гісторыяй, — гаворыць Сяргей Тарасаў. — Археалягічнай і архітэктурнай гісторыяй. Бо такія будынкі дэвальвуюць сутнасьць, душу гораду. Як гэты саркафаг — Палац Рэспублікі — цісьне сваёй махінай на старажытныя касьцёлы і кляштары, так гэты больш чым 30‑павярховы небасяг іх проста зьнішчыць».

Сяргей Харэўскі заўважае, што будаўніцтвам шыкоўных будынкаў і палацаў улады хочуць стварыць у людзей ілюзію бурнага эканамічнага росту Беларусі. «Зьнішчаюцца апошнія рэшткі старасьвеччыны ў розных гарадох, каб людзі памяталі толькі помнікі цяперашняй эпохі», — лічыць мастацтвазнаўца.

Альгерд Невяроўскі, Радыё Свабода

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра12

У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра

Усе навіны →
Усе навіны

«Выкопвала невялікія ямкі, збірала мутную дажджавую ваду і піла яе». Пенсіянерка, якая два тыдні блукала па лесе, расказала, як ёй удалося выжыць2

Рукасты мінчук зробіць прыбіральню як у Шрэка1

Ці згнілі «Джылі»? Яшчэ й як згнілі! Вось як выглядае Geely Atlas Pro пасля трох беларускіх зім11

Знойдзены мёртвым 35‑гадовы мінчук, якога шукалі тыдзень2

На Любліншчыне ў Польшчы ўпаў невядомы аб'ект: на полі ўтварыўся 10‑метровы кратар13

Андрэй Федарэнка напісаў эсэ пра Янку Брыля, але яно больш чым проста пра Брыля ці літаратуру1

Аператар спісаў грошы за роўмінг, хоць абанент быў у Беларусі. Як так?

Ва Удмурціі пасля атакі БПЛА загарэўся склад Wildberries4

Ці праўда, што мужчыны хочуць сэксу больш, чым жанчыны? Даследавалі навукоўцы16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра12

У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць