Архіў

Аляксандар Лукашук. Архіўнае віно

№ 32 (93) 17 лістапада 1997 г.

Архіўнае віно

У Чэхii вытрыманыя вiны называюць архiўнымi. Калi я кажу «Архiўная лiтаратура» — я маю на ўвазе i гэта. Вiно нядаўняй гiсторыi — ягоны смак ня зблытаць нi з чым. Больш за ўсё я чытаю ўспамiны пра сталiнскiя часы, зараз гэта чамусьцi жанчыны: Лiдзiя Гiнзбург, Лiдзiя Чукоўская, Надзея Мандэльштам, Вольга Iвiнская, — гэта ўспамiны лiтаратараў. Я лаўлю сябе на тым, што адчуваю сябе ўтульна, чытаючы пра жыцьцё ў лягеры. Мне там псыхалягiчна камфортна.

Чаму, думаю я — можа, я несвабодны чалавек, i мяне цягне ў лягер? Можа таму, што там усё проста, як у чорна-белым кiно: ёсьць канваiры, ёсьць зэка, i няма пакутаў свабоды выбару —выбралi за цябе? Многiя змучаныя чаканьнем арышту ўспрымалi яго, як збавеньне ад няпэўнасьцi. Аднак свабода выбару ёсьць паўсюль — у тым лiку ў лягеры, i зэка вельмi часта зьдзеквалiся над сябрамi па няшчасьцi паскудней за канваiраў, i ўсе праблемы — данасiць цi не, прыбiць слабога цi заступiцца, памры ты сёньня, а я заўтра? — са свабоды перакачавалi за калючы дрот. Я кажу — са свабоды, i памыляюся — якая там была свабода...

Я раптам разумею, чаму мне камфортна чытаць гэтыя ўспамiны —нягледзячы на ўсе жахi, гэта гiсторыi з хэпi-эндам. Аўтары выжылi. Тыя, хто ня выжылi, успамiнаў не напiсалi.

Мэмуарная лiтаратура падобная на тэлевiзар, самы моцны сродак камунiкацыi, якi чалавецтва прыдумала пасьля пiсьменства. Там ёсьць эфэкт прысутнасьцi, якi стварае самы галоўны мастацкi эфэкт — эфэкт праўды. Пра гэта ведалi й раней, на такую ролю ў мiнулым выкарыстоўвалi пэйзажы, партрэты, характары. У мэмуарнай лiтаратуры iх замяняе аўтар — удзельнiк падзеяў. Гэта больш эканомна, i значыць — сучасна.

Аднак калi гiсторыя сутыкаецца зь лiтаратурай, узьнiкае небясьпека. Пасьля пэўнай вiвiсэкцыi факты перастаюць быць фактамi, узьнiкае iншая ўяўная рэальнасьць — гэта азначае зьнiшчэньне сапраўднай рэальнасьцi, яе забойства. Уся наша афiцыйная гiсторыя i лiтаратура — гэта форма зброi масавага зьнiшчэньня. Зьнiшчаецца самая загадкавая форма iснаваньня матэрыi, яе чацьвертае вымярэньне — час. Гэтае зьнiшчэньне мiнулага часу — ззаду застаецца спаленая зямля, пустыня, над якой лунаюць мiражы.

Дзёньнiкi Барыса Мiкулiча пару гадоў таму, дзёньнiкi Танка зараз — што яшчэ? Чэзлыя кусьцiкi жывога ў месяцавым ляндшафце без паветра, пад звышжорсткiм выпраменьваньнем бяспамяцтва.

Старэйшыя лiтаратары — чаму яны жылi так, як жылi? Чаму мы ў такiм дзярме? Нiхто не адчувае сваёй вiны? I я думаю: а можа, iм няма ў чым каяцца? А можа, проста iм няма чаго ўспомнiць? Можа — гэта не лiтаратары, бо яны не жылi? Можа, успамiны маглi напiсаць толькi тыя, хто ня выжылi — не дажылi? Андрэй Мрый, Максiм Гарэцкi, Ларыса Генiюш? Яны жылi, бачылi, разумелi, памяталi — таму iх баялiся i забiлi.

Магчыма, на замену неiснуючай мэмуарнай беларускай лiтаратуры прыйдзе архiўная. Беларускую архiўную лiтаратуру павiнны стварыць не гiсторыкi, не дасьледчыкi пэўных пэрыядаў, не архiвiсты-публiкатары — а лiтаратары. Магчыма, тады замест спаленай зямлi за намi паўстане зямля абяцаная — бязьлiтасная, жорсткая, iрацыянальная, невядомая Беларусь. Сапраўдная, як канцэнтрацыйны лягер. Як жыцьцё i сьмерць.

Аляксандар Лукашук

Каментары

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць