Архіў

КРОНIКА МIНУЛАГА ГОДУ (паводле "НН")

№ 24 (121) 1998 г.

КРОНIКА МIНУЛАГА ГОДУ (ПАВОДЛЕ "НН")

 

Вось толькi найважнейшыя падзеi, якiя мы разам з нашымi чытачамi перажылi ў 1998 годзе:

 

ПЕРАМОГА Ў СУДЗЕ

22 сьнежня «НН» выйграла ў Вышэйшым гаспадарчым судзе працэс па сваiм зыску да Дзяржкамдруку аб адмене папярэджаньня за «скажэньне агульнапрынятых норм выкарыстоўваемай мовы». Яшчэ ў траўнi Дзяржкамдрук папярэдзiў нас, што тарашкевiцай пiсаць ня можна. Пасьля была мовазнаўчая экспэртыза, якая засьведчыла, што паняцьця «агульнапрынятыя нормы мовы» не iснуе ў прыродзе. Было паведамленьне з нацыянальнага сходу, дзе таксама вытлумачыць гэтае паняцьце Закона аб друку не змаглi. Былi доўгiя спрэчкi ў судзе. У вынiку ўсё, што засталося ад папярэджаньня, — гэта прыватнае меркаваньне Дзяржкамдруку. I судзьдзя Iрына Петухова абвесьцiла папярэджаньне беспадстаўным.

На баку «НН» было вельмi шмат непасрэдных i завочных удзельнiкаў гэтага працэсу. Мы атрымалi й далучылi да справы больш за 200 чытачоўскiх лiстоў падтрымкi, якiя таксама паўплывалi па рашэньне суда. Шмат лiстоў даслалi беларусы з эмiграцыi. Сваiмi экспэртнымi заключэньнямi нам дапамаглi вучоныя-мовазнаўцы Б.Плотнiкаў, Г.Цыхун, П.Сьцяцко, П.Мiхайлаў, В.Чэкман, С.Запрудзкi. Непасрэдна на працэсе працавалi Вiнцук Вячорка i юрыст Мiхаiл Пастухоў. На кожнае паседжаньне нас прыходзiлi падтрымаць калегi-журналiсты. Уважлiва сачылi за працэсам мiжнародныя арганiзацыi, найперш ARTICLE 19... Немагчыма назваць усiх, хто ў гэтыя днi думаў пра нас або малiўся за «Нашу Нiву». Дзякуй, людзi, гэта наша агульная перамога.

У найноўшую гiсторыю гэты працэс увойдзе як палiтычны. Папярэджаньне Дзяржкамдруку, абапертае на пастанове Саўнаркаму 1933 году, зьяўляецца прэцэдэнтам грубага ўмяшаньня аўтарытарнага рэжыму ў беларускую мову. Як i пастанова камiсараў, гэтае папярэджаньне скiраванае не на падтрымку мовы, а на яе задушэньне ў правапiсных канонах сталiнскай рэформы.

Што даў гэты працэс акрамя таго, што мы адбiлiся ад папярэджаньня? Высновы носяць як палiтычны, так i эвалюцыйны характар. Дзяржава ня мусiць дыктаваць СМI, што iм пiсаць i на якой мове. У Беларусi рэальна суiснуюць дзьве правапiсныя нормы — сталiнская i клясычная. Гэтаксама, як рэальна суiснуюць дзьве Беларусi —савецкая i незалежная. Працэс у Вышэйшым гаспадарчым судзе выйграла незалежнае грамадзтва.

Зрэшты, гэта толькi першыя высновы. Грунтоўна мы прааналiзуем працэс ужо ў наступным годзе.

 

ДЗЕНЬ МОВЫ

2 лiстапада з iнiцыятывы «НН» распачалiся Днi без чужога слова. Мы заклiкаем у другi дзень кожнага месяца гаварыць, пiсаць, чытаць i слухаць толькi па-беларуску. Пра тое, што з гэтага атрымлiваецца, што цешыць або наадварот, нашыя чытачы пiшуць нам, а мы складаем Белую Кнiгу Мовы.

Iнiцыятыву падтрымалi найперш маладыя людзi i маладзёжныя арганiзацыi. Нехта паставiўся да гэтага як да гульнi, нехта сказаў, што па-беларуску трэба жыць заўсёды, а не адзiн дзень у месяц. I тут кожны мае рацыю. Але чаму тады так рэдка пачуеш мову ў краме, на вулiцы цi ў iншым грамадзкiм месцы? Мы нездарма параўналi Дзень без чужога слова з Днём без цыгарэты. Мноства людзей могуць сказаць пра сябе — а я ўвогуле не палю, дык нашто такi Дзень?..

Так цi йнакш, а большасьць нашых чытачоў паставiлася да iнiцыятывы як да моўнага посту — як да асабiстага iнтымнага выбару. А гэта якраз тое, да чаго мы заклiкалi i працягваем заклiкаць:

Не забудзьцеся, што 2 студзеня — Дзень Мовы, i гэта ваш дзень.

З падзеяў «асабiстага» жыцьця «НН» можна пералiчыць тыя кнiгi, якiя выйшлi ў нашым выдавецтве сёлета, дзясяткi сустрэчаў з чытачамi па ўсёй Беларусi, прамэнады ў блiзкi й далёкi сьвет, але спынiмся на iншым —

 

СОТЫ НУМАР «НН»

Ён выйшаў 9 лютага. А ў траўнi адноўленая газэта пачала восьмы год свайго iснаваньня. Ад першага нумару рэдакцыя не зьмянiла свайго галоўнага прынцыпу — быць жывым люстрам дзён i жаданьняў. Таму, калi вы яшчэ ня з намi, далучайцеся да нас.

 

Рэдакцыя «НН» вiншуе ўсiх чытачоў i аўтараў з Калядамi i Новым годам. Будзьма пэўнымi свайго!

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу15

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Усе навіны →
Усе навіны

IT-прадпрымальнік Юрый Мельнічак прыдумаў, як падоўжыць жыццё да 120 гадоў17

Ад удару па Іране Трампа адгаварылі манархіі Персідскага заліва12

«Найлепшае ў жыцці — бачыць, як узлятаюць ці ўцякаюць тыя, каму мы дапамаглі». Беларуска расказала, як ратуе дзікіх жывёл1

ЗША затрымалі ўжо шосты замежны танкер, звязаны з Венесуэлай1

«Вітольд казаў: «Ну што вы, што вы…» А мянты пасля крычалі пра мора крыві». Палітвязень з суседняй камеры расказаў пра смерць Ашурка6

На Балі забаранілі пазашлюбны сэкс. За парушэнне — турэмныя тэрміны5

«Лепш было б яго ўсыпіць». Заолаг расказаў, якая небяспека для Беларусі можа быць ад янота, якога знайшлі мытнікі ў кантэйнеры з ЗША21

Амерыканскі стартап прапануе зарэзерваваць за мільён месца ў гатэлі на Месяцы6

У Бабруйску другі дзень шукаюць 16‑гадовую дзяўчыну

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу15

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць