Грамадства

Супэрвыстава агратэхнікі ў сталіцы

У Беларускiм аграпрамысловым тыднi прымаюць удзел 680 прадпрыемстваў з 18 краiн сьвету. На выставе можна пасядзець за рулём апошніх мадэляў «Беларусаў»-супэргігантаў, а таксама камбайнаў «Гомсельмаш», «Джон Дзір», «Клаас», усіх трактараў, якія толькі выпускаюцца ў Эўропе.

У Беларускiм аграпрамысловым тыднi прымаюць удзел 680 прадпрыемстваў з 18 краiн сьвету.

Гэты тыдзень у Мiнску адзначаны вялiкай знакавай падзеяй у дзейнасцi АПК краiны — 5 чэрвеня адкрыўся Беларускi аграпрамысловы тыдзень. Ён пройдзе па 8 чэрвеня, паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў аргкамiтэце.

Другi раз Беларускi аграпрамысловы тыдзень праводзiцца ў фармаце чатырох выставак: «Белагра‑2007», «Харчовая iндустрыя», «Упакоўка i этыкетка», «Мiкраклiмат i холад». Гэта дае магчымасць прасачыць увесь тэхналагiчны ланцужок ад земляробства, агратэхнiкi, жывёлагадоўлi да харчовай перапрацоўкi, упакоўкi i захоўвання прадуктаў харчавання. У Беларускiм аграпрамысловым тыднi прымаюць удзел 680 прадпрыемстваў i фiрм з 18 краiн свету. Беларусь прадстаўляюць 508 прадпрыемстваў. У аграпрамысловым форуме таксама прымаюць удзел 41 прадпрыемства з Расii (6 працэнтаў), 28 фiрм з Германii (4 працэнты), 25 фiрм з Польшчы (3,7 працэнта), 15 прадпрыемстваў з Iталii (2 працэнты) i г.д.

«Белагра» — самы буйны выставачны праект года ў Беларусі. На выставе можна пабачыць і нават пасядзець за рулём апошніх мадэляў «Беларусаў»-супэргігантаў з аб’ёмам рухавіка 8700, а таксама камбайнаў «Гомсельмаш», «Джон Дзір», «Клаас», усіх трактараў, якія толькі выпускаюцца ў Эўропе.

Найбольш перспектыўныя распрацоўкi прадстаўляюць на калектыўных стэндах НДI аграрнага профiлю Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, айчынных сельскагаспадарчых ВНУ.

Выстаўкi пройдуць адначасова на дзвюх пляцоўках: выставачным комплексе на праспекце Машэрва, 14 (тутака экспануецца тэхніка) i ў футбольным манежы на праспекце Машэрава, 20/2.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма20

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма

Усе навіны →
Усе навіны

Самы карыкатурны злодзей Слоніма скончыў свой шлях у мясным штурме на Данбасе7

Трамп давёў колькасць спыненых войнаў да дзесяці8

У Бабруйску імпартазамясцяць дражэ M&M’s3

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»64

Гісторык расказала, якімі пытаннямі можна «выклікаць успаміны»

«Бомба запаволенага дзеяння». Чаму ў Калумбіі хочуць забіць «какаінавых бегемотаў» Пабла Эскабара10

Стаў вядомы прысуд, вынесены бацьку былога палітвязня Мікіты Залатарова

У Літве пазбавілі дэпутацкай недатыкальнасці былога прэм'ера і спікера парламента. Яго вінавацяць у карупцыі3

У стаўбцоўскім шматпавярховіку ўжо тры гады не могуць вырашыць праблему з іржавай вадой

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма20

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць