Архіў

Зьміцер Снапкоўскі. Фатальнае рашэньне гарвыканкаму

№ 27 (148), 1999 г.


 

Фатальнае рашэньне гарвыканкаму

 

Менгарвынкам дазволіў хадзіць «Маршам Свабоды» толькі па пляцы Бангалор. Гэтае абразьлівае рашэньне справакавала жорсткую рэакцыю дэманстрантаў.

Заяўнікі акцыя прасілі, каб 17 кастрычніка маніфэстантам дазволілі сабрацца на пляцы Якубы Коласа і адтуль шэсьцем накіравацца на пляц Незалежнасьці. Паседжаньне Менгарвыканкаму вёў старшыня Ўл.Ярмошын. З боку заяўнікаў прысутнічалі В.Вячорка (БНФ), А.Янукевіч («Малады Фронт»), З.Бандарэнка («Хартыя ’97»), А.Лябедзька (АГП), В.Шчукін (дэпутат Вярхоўнага Савету), В.Івашкевіч (рэдактар газэты «Рабочы») ды іншыя. Ярмошын матываваў зьмену месца акцыі тым, што 16—17 кастрычніка на праспэкце Машэрава будзе кірмаш, і міліцыя ня здолее забясьпечыць парадак у цэнтры.

Чаму ўлады сьвядома пайшлі на абвастрэньне сытуацыі? Прадстаўнік «Хартыі ’97» Зьміцер Бандарэнка мяркуе: «Гэтыя людзі — марыянэткі. Іх ніхто не выбіраў, яны не нясуць ніякае адказнасьці перад народам. І пасьля страты легітымнасьці прэзыдэнтам Лукашэнкам 21 ліпеня яны таксама абсалютна нелегітымныя на сёньняшні момант, але зьяўляюцца групай, якая мае сілу. Было бачна, што людзі парушаюць закон, бо паводле беларускага заканадаўства Менгарвыканкам мае права зьмяніць час і месца правядзеньня акцыі, але ня тып мерапрыемства. А заяўка была пададзеная на дэманстрацыю. У Канстытуцыі Беларусі гарантуецца свабода шэсьцяў і дэманстрацыяў. Таму чыноўнікі груба парушылі заканадаўства».

Нягледзячы на забарону гарвыканкаму, апазыцыянэры сабралі народ а 12-й гадзіне на пляцы Якуба Коласа.

Напярэдадні Маршу ўражвала сапраўдная паніка ўладаў. Зачынялі незалежныя газэты, вуліцы перакопвалі: каля Бангалору вуліцу Кульман, зачынілі мост на вуліцы Янкі Купалы, абвясьцілі кірмашы, на суботу-нядзелю зрабілі бясплатным наведваньне кіно і паркаў. Не дапамагло. Стаўленьне людзей на вуліцах да дэманстрантаў у гэты раз было надзвычай прыязным.

Зьміцер Снапкоўскі


Каментары

Цяпер чытаюць

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?4

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?

Усе навіны →
Усе навіны

Сусветныя вайсковыя выдаткі пабілі новы рэкорд. У асноўным за кошт актывізацыі Еўропы

Расійскім прызыўнікам ужо не даюць выязджаць з краіны праз Беларусь10

Мерц: У ЗША няма стратэгіі ў вайне супраць Ірана, а Іран дзейнічае майстэрна11

Украінская мадэль згуляла з грузінскім бізнэсменам вяселле ў Канах на 5 мільёнаў еўра. Вядучымі былі Яўген Перлін і Максім Галкін28

У Мінску закрылася бургерная ад найбуйнейшага расійскага вытворцы мяса2

Былы камерцыйны дырэктар «Яндэкса» загінуў у Расіі пры загадкавых абставінах2

Пясчаная бура накрыла сёння меліяраваныя землі Палесся ВІДЭА8

Сябра Віктара Лукашэнкі прызначылі кіраўніком Рассупрацоўніцтва4

«Умовы амаль казачныя». Праграміст не знайшоў працу і паехаў у Маскву (пакуль расіяне мараць пра Мінск)6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?4

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць