Архіў

Аляксей Шыдлоўскі. БНФ: новы лідэр — Вячорка

№ 29 (150), 1999 г.


 

БНФ: новы лідэр — Вячорка

 

Другая сэсія шостага зьезду БНФ у менскім ДК «Сукно» канчаткова патлумачыла сытуацыю ў найбуйнейшай беларускай апазыцыйнай партыі. Відавочна, што адбыўся не раскол, як раней меркавалася, а вылучэньне з Фронту адной ягонай часткі — так званых «пазьнякоўцаў». І калі на першай сэсіі ў ліпені галасы дэлегатаў падзяліліся пароўну, дык цяпер перавага «вячоркаўцаў» была відавочнаю.

 

У мінулую суботу, 30 кастрычніка, а 10-й раніцы ля ўваходу ў Дом культуры тоўпілася каля сотні дэлегатаў, а таксама журналісты і шараговыя фронтаўцы. Іх не пускалі ў будынак з розных прычынаў: дэлегатаў — бо не ставала нейкіх сьпісаў, шараговых і журналістаў — бо такое было распараджэньне прапазьнякоўскай часткі кіраўніцтва БНФ: Чахольскага, Беленькага, Крыварота ды старшыні мандатнай камісіі Кароліка. Людзі мерзьлі на вуліцы, затрыманыя дружынаю Алеся Чахольскага, нягледзячы на заклікі Вячоркі і Баршчэўскага прапусьціць іх.

Зьезд пачаўся а дванаццатай. Папярэдне дэлегатам быў раздадзены «пагаджальны» факс Пазьняка, дзе ён прапанаваў сфармаваць Сойм БНФ з роўных частак прадстаўнікоў абодвух бакоў. Але была і ўмова: старшыня — сам Пазьняк.

Весьці паседжаньне выпала Вінцуку Вячорку. Першае галасаваньне было пра тое, каб пусьціць у залю журналістаў. «За» — прыкладна 150 чалавек з 200 прысутных на той момант. Дружына Маладога Фронту ўзялася выконваць гэтае рашэньне, тымчасам А.Чахольскі заблякаваў уваход сваімі людзьмі і адмовіўся выконваць рашэньне зьезду. Узьнікла патасоўка. У выніку зьмерзлыя на вуліцы патрапілі ў фае.

Тымчасам у залі разгортваліся падобныя падзеі. На сцэну выскоквалі прадстаўнікі «пазьнякоўцаў» з абразамі ў бок апанэнтаў. Юры Беленькі выхапіў у Вячоркі мікрафон і аб’явіў, што весьці паседжаньне будзе ён. Зразумела, што сп.Вячорка, як чалавек выхаваны, ня стаў усчынаць сварку. У залі пачаўся шум, загучалі абразы, справа вось-вось магла перарасьці ў бойку. Уздоўж сцэны ўстаў ланцуг з хлопцаў-маладафронтаўцаў, якія ўзялі на сябе функцыю дружыны і больш нікога на сцэну не пускалі. Бабулькі-«пазьнякоўкі», што сядзелі ў першых шэрагах, называлі маладафронтаўцаў фашыстамі ды плявалі ў іхны бок. Дзіўна, што людзі, у якіх так багата энэргіі, адмовіліся браць удзел у Маршы Свабоды 17 кастрычніка. Там іхны імпэт спатрэбіўся б больш.

Бэдлам, верагодна, працягваўся б да вечара, але «вячоркаўцы» прынялі рашэньне пакінуць залю. І вось тут «пазьнякоўцаў» чакаў шок. У залі засталося каля 70 чалавек з 320 дэлегатаў зьезду. Ні пра які кворум не магло быць і гаворкі. Тым ня менш, Ю.Беленькі правёў паседжаньне «свайго фронту», на якім былі абраныя старшыня Зянон Пазьняк, намесьнікі і Сойм. Усе 70 чалавек былі разьмеркаваныя па пасадах.

Увечары, а 18-й, пачаўся зьезд «вячоркаўцаў», якіх, дзякуючы кворуму ў 239 чалавек, цяпер і можна лічыць Беларускім Народным Фронтам. Старшынём БНФ стаў Вінцук Вячорка, намесьнікамі: Алесь Бяляцкі, Віктар Івашкевіч, Павал Севярынец, Анатоль Фёдараў ды Юрась Хадыка. Сярод сяброў новаабранага Сойму — духоўныя лідэры Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін, Артур Вольскі.

Цяпер пытаньні стаяць наступным чынам: дзьве партыі — БНФ і пазьнякоўская КХП — пад адным дахам жыць ня будуць, таму пытаньне нумар 1 — пра памяшканьне Ўправы. Пытаньне нумар 2 — пазыцыя Мінюсту адносна мінулага зьезду. Спрыяньне КХП з боку ўладаў у гэтай справе пацьвердзілася шэрагам прыкладаў. Міністар Сухінін, паведамляючы заяўляльнікам ад БНФ пра тое, што «ўжо аддаў дакумэнты» сп.Папкову, спаслаўся на распараджэньне «зьверху».

Пры ўсёй сваёй важнасьці гэтыя пытаньні, тым ня менш, не затуляюць галоўнага: Беларускі Народны Фронт, які захаваў вернасьць уласнаму статуту і скінуў зь сябе баласт, мусіць распачаць новы ўзьлёт у гісторыі арганізацыі. Калі толькі выбраныя стратэгія ды тактыка не акажуцца памылковыя.

Аляксей Шыдлоўскі


Каментары

Цяпер чытаюць

«Нас у групе было 240. У палоне — сямёра. Астатнія двухсотыя». Андрэй з Віцебска, той самы чалавек-адкрывачка стаў адным з сямі шчасліўцаў14

«Нас у групе было 240. У палоне — сямёра. Астатнія двухсотыя». Андрэй з Віцебска, той самы чалавек-адкрывачка стаў адным з сямі шчасліўцаў

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна і Расія абмяняліся ў Гомельскай вобласці палоннымі мірнымі грамадзянамі2

Падземны пераход са шклянымі кубамі на Арлоўскай амаль гатовы

Самая вялікая вёска Беларусі падрасла амаль да 25 тысяч чалавек4

57‑гадовую ўраджэнку Вінніцы асудзілі за каментары ў тэлеграме. Сябе яна называла «ўкраінкай з акупаванага Мінска»21

У нядзелю да +38°С, у панядзелак да +39°С. Але чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы

Якая драма ў Іране! Святкавалі выхад у плэй-оф, але гол адмянілі10

Як засцерагчы сябе ад спёкі3

«Геаграфія ўкраінскіх далёкабойных санкцый пастаянна пашыраецца». Зяленскі пракаментаваў удар «Фламінга» па заводзе, які вырабляе «Арэшнікі»5

Беларуса, які доўгі час жыў у Расіі і гандляваў запчасткамі, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Нас у групе было 240. У палоне — сямёра. Астатнія двухсотыя». Андрэй з Віцебска, той самы чалавек-адкрывачка стаў адным з сямі шчасліўцаў14

«Нас у групе было 240. У палоне — сямёра. Астатнія двухсотыя». Андрэй з Віцебска, той самы чалавек-адкрывачка стаў адным з сямі шчасліўцаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць