Архіў

Паштовая скрынка

№ 9 (166), 28 лютага — 6 сакавіка 2000 г.


 Паштовая скрынка

 

Сержуку П. зь Берасьця. Не спрабуйце ўвагнаць рэчаіснасьць у мэтафару. Няплённы шлях. Усе вашыя высновы патрабуюць пытальніка на канцы, бо ж і канфармізм — не абраза чалавецтву, а зусім неабходны складнік сужыцьця грамадзтва зь дзяржаваю; і ня толькі авечае або ваўчынае рэгулюе жыцьцё грамадзтва, а яшчэ і, калі хочаце, ластаўчынае і качынае, боскае і зямное, здаровае і хворае (так проста «дваіць» сьвет!); і «несупадзеньне ўласных поглядаў зь іншымі» — зусім не здабытак, а непаразуменьне — калі вы гаворыце пра погляды, а не пра інстынкт натоўпу. Праблема не ў заганнасьці тых ці іншых зьяваў, а ў стадыях, «дазіроўцы», этапах, на якіх тая самая зьява можа быць або карыснай, або шкоднай. Як той канфармізм або супадзеньне поглядаў.

Аляксандру Т. з Горадні. У Вас добры артыкул, але завялікі для нас. Мы друкуем матэрыялы памерам да 6—7 старонак, а Ваш — на 32 старонкі. Прапануйце яго ў нейкі часопіс — «Спадчыну», «Беларускі гістарычны часопіс» або ваш гарадзенскі «Гістарычны альманах».

Аляксандру зь Менску. Гэта здымак невядомага аўтара, перасланы ў рэдакцыю невядомым чытачом «НН». Мабыць, зроблены ў 50-х гадах.

Любові С. з Гомеля. Тое, што напісана ў Беларусі па-расейску, расейскія думкі й выказвае, і беларусы няздольныя пабачыць у ім нешта цікавае. Што да Дня мовы, дык гэтая праграма рэдакцыі складаецца з допісаў тых з нашых чытачоў, якія жывуць у расейскамоўным асяродзьдзі і апісваюць свой досьвед карыстаньня моваю ў гэтым атачэньні і тое, у якія сытуацыі яны пры гэтым трапляюць. Пішыце — надрукуем. Гэта наш супольны досьвед. Хто робіць газэту, пішацца ў выходных зьвестках. Сядзім мы ў дзьвюх рэдакцыях у Менску й Вільні. Што да ўсяго астатняга — чытайце наступныя нумары.

Сержуку З. зь Менску. Ну, Вы накруцілі ўсяго! І песьні, і танцы, і замуж, і сэкты. Трэба проста быць зацятым і жыць сваім жыцьцём. Мы прывыклі рабіць тое, што нам даспадобы, тое, што нам здаецца арганічным, карысным для Беларусі, тое, праз што мы разумнеем, мацнеем, багацеем. Мы, а не «народ» ці «моладзь». І праца гэтая прыносіць нам вялізнае задавальненьне і стае найлепшым прыкладам і ўзорам. А калі пачаць падладжвацца пад «моладзь» ці «народ», а пагатоў слухаць «сяброў»-расейцаў, рабіць тое, чаго, здаецца, нехта ад нас хоча, нічога ня будзе. Людзі чуюць фальш і прыстасаванства. Вось такая Вам заўвага (ці парада) з нашага асабістага досьведу. Друкаваць не надрукуем, бо напісана пра ўсё адразу, людзі заблытаюцца.


Каментары

Цяпер чытаюць

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА5

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША папрасілі Украіну не біць па Расіі, пакуль там дырэктар ЦРУ. Яго самалёт ужо вылецеў з Масквы3

Рэдактар адказвае на моўнае пытанне: Мы за дзвіж. І за варушняк таксама21

Праўнук Беніта Мусаліні дэбютаваў у гульнях за рымскі «Лацыа» на стадыёне, які адкрываў ягоны прадзед2

У Дубаі адкрылі першы ў свеце вертыпорт для паветраных таксі1

«Лірыка пра тое, што 25 жніўня 1991 года нехта прыгожа выступіў, і ўсе памянялі свае погляды — гэта для мастацкага кіно»24

У Маскву з няяснымі мэтамі прылятаў дырэктар ЦРУ7

Беларускія школы ўжо хутка пяройдуць на электронныя дзённікі1

Таццяна Заміроўская напісала, чаму яна прыходзіць у каменты да людзей, якія ставяць у сябе ў сацсетках пасты, напісаныя ШІ1

У Дзятлаўскім раёне вясковец скраў 13 кубкаў, што пакідаліся каля святой крыніцы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА5

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць