Архіў

Міхал Залескі. На Захад

№ 10 (167), 6 — 12 сакавіка 2000 г.


 

пазытывы

На Захад

Лукашэнка прыняў міністра Латыпава, заслухаў справаздачу пра стан замежнага гандлю Беларусі. На ўсю краіну абвясьцілі прыемныя лічбы: аб’ём экспарту ў краіны далёкага замежжа вырас на 19%. Пра тое, што гэта адбылося за кошт драстычнага скарачэньня продажу нашых тавараў у Расеі, маўчаць.

 

Даўней, калі чалавек ня меў досыць зямлі, а быў здольны да рамяства, дык і няблага жыў. Праз тое наш край лёгка за саветамі індустрыялізаваўся. Разам з тым нядрэнную зрабілі сельскую гаспадарку. Але хібы калгаснага ладу давялі вёску да гаротнага стану. Падобна, што яшчэ гадоў дваццаць мы будзем імпартаваць асноўныя харчовыя тавары.

Іншая рэч — ці будзе за што. Эканоміка нашай краіны арыентаваная на экспарт. Аднак пры гэтым сярэдні заняты ў ёй беларус прадаў за мінулы год рознай прадукцыі ў замежныя краіны на 1300 даляраў. Дзеля параўнаньня, паляк — на 1800, а амэрыканец — на 12000. Апярэджваюць нас гэтыя натаўцы.

У нас апошнімі гадамі заўсёды адмоўнае сальда замежнага гандлю, г.зн. увозім у краіну больш, чым прадаем за мяжу. Напрыклад, у бягучых коштах у пераліку на даляры ЗША экспарт сёлета скараціўся на 19%, імпарт — на 25,3%, але апошні ўсё роўна застаўся большы на 742 мільёны даляраў.

Адсюль вынікаюць дзьве рэчы. Адна дрэнная — дзяржаве цяжка ствараць валютныя рэзэрвы і ўмацоўваць сваю валюту. Другая добрая — дзеля таго, што адмоўнае сальда скарацілася ўдвая, валавы ўнутраны прадукт ня зьменшыўся, як гэта было б, калі б замежнагадлёвы дэфіцыт застаўся такі самы, як у 1998 годзе, бо пры разьліках ВУП адмоўнае замежнае сальда вылічваецца. Дык калі б імпарт застаўся, як у 1998 г., дык ВУП скараціўся б у 1999 г. прыкладна на 10%, а ня вырас на 3%, як падлічылі нашы статыстыкі.

Грошай на імпарт не стае. Дзеля таго мяняемся таварамі. Бартэр дасягнуў у замежным гандлі 36%. Экспарт у Расею — больш чым на палову па бартэры, а імпарт зь яе — на трэць. Між іншым, Расея бярэ 56% нашага замежнагандлёвага абароту і застаецца галоўным партнэрам. Але запазычанасьць прадпрыемстваў Беларусі ў сьнежні 1999 г. перавысіла на 122 трыльёны старых рублёў расейскую запазычанасьць нам. З тых грошай на газ прыйшліся 30%, на электрычнасьць — 7%. Акрамя запазычанасьцяў, ідуць спрэчкі па вялізным, з паўтысячы найменьняў, сьпісе тавараў, якія сябрам па мытнай прасторы карціць прадаваць інакш, чым навыдумлялі інтэгратары. Упірацца інтэгратарам усё цяжэй. На «разбуранай» расейска-беларускай мяжы аднекуль бяруцца расейскія мытныя пасты і разьюшаныя беларускія перавозчыкі з фурамі ўпоперак дарогі.

Увогуле ж можна толькі зьдзіўляцца плястычнасьці беларускіх вытворцаў. Кожнаму зь іх дзесяць разоў улады сказалі, што Ўладзівасток і Бішкек — «блізкае замежжа», а Беласток і Вільня — «далёкае», а ўсё адно летась доля краінаў «далёкага» замежжа ўзрасла з 27% да 38,6% у агульным аб’ёме экспарту. Зрэшты, што зьдзіўляцца — у сьвеце нас чакаюць.

Міхал Залескі


Каментары

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Краіны Персідскага заліва пачынаюць сумнявацца ў гарантыях ЗША7

У Варшаве беларусы святкуюць Дзень Волі ФОТЫ16

У Мінску на праспекце Дзяржынскага мужчына вельмі дзіўна сябе паводзіў: бегаў па праезнай частцы і спыняў машыны ВІДЭА

Дзісна, Тураў і Васілевічы — самыя маленькія гарады Беларусі. А хто яшчэ ў топе?5

«Хачу наведаць бабулю ў Беларусі». Як жывуць і адаптуюцца дзеці беларусаў-эмігрантаў у Еўропе4

«Ён не думаў, што будзе цалаваць мяне ў сраку». Трамп выказаўся пра адносіны з наследным прынцам Саудаўскай Аравіі13

«Свае — гэта слова, якое для мяне вызначае тэатр». Вялікая гутарка з акцёрам Міхасём Зуем пра сцэну, каманду і тэатр у эміграцыі2

Ад званкоў «з банка» да фэйкавых інвестыцый. Як махляры крадуць грошы з картаў1

Еменскія хусіты заявілі пра сваё далучэнне да вайны супраць Ізраіля4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць