Архіў

Віктар Мухін. Манэты з князямі

№ 12 (169), 20 — 26 сакавіка 2000 г.


 

Манэты з князямі

 

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі экспануецца выстава, прымеркаваная да 10-х угодкаў абвяшчэньня 11 сакавіка 1990 году Акту пра аднаўленьне дзяржаўнае незалежнасьці Літвы.

Тут выстаўленая копія гістарычнага дакумэнту з подпісамі старшыні парлямэнту Вітаўтаса Ландсбергіса й дэпутатаў, фотаздымкі тае гістарычнае сэсіі заканадаўчага органу, тады яшчэ Вярхоўнага савету Літоўскай ССР на тле яшчэ савецкага гербу краіны, і побач цяперашняе фота тае самае залі з «Пагоняй» на месцы літоўскае «капусты». Каляровыя выявы Вільні: катэдральны касьцёл сьвятога Станіслава, палац прэзыдэнта ў колішнім доме губэрнатара, багатая ляпніна касьцёлу Пятра й Паўла на Антокалі, часткова адноўлены Верхні замак зь вежаю Гедыміна, Вострая Брама, унівэрсытэт і касьцёл сьвятога Яна, дзе месьціцца арган са зьнішчанага бальшавікамі полацкага касьцёла сьвятога Стафана... Беларускасьць Вільні адчуваецца ў кожнай вежачцы, у краявідзе нашае колішняе сталіцы.

Але прысьвечаная выстава пераважна літоўскім манэтам. Можна паглядзець на буклеты з добрымі выявамі юбілейных грошай. У 1920 годзе Сэйм Літвы ўхваліў закон аб Грашовай адзінцы (ліце) і Банку Літвы. 2 кастрычніка 1922 году ў абарачэньне паступілі першыя літы й цэнты — драбяза. 1 сакавіка 1990 быў адноўлены Банк Літвы, а разам зь ім заснаваны Літоўскі манэтны двор. Поруч з накладамі манэт для шырокага абарачэньня ад 25 чэрвеня 1993 году выпускаюцца й юбілейныя. Цікава, што назваць усе юбілейныя манэты цалкам літоўскімі не выпадае. Паводле выяваў і тэмаў гэта часткова беларускія манэты Банку Літвы. Шмат прысьвечана вялікім князям літоўскім (з сэрыі «Гаспадары Літвы»): усе яны маюць намінал 50 літаў, дыямэтар 34.00 мм і вагу 23.30 грамы, зробленыя з срэбра; выпушчаныя асобнікі, прысьвечаныя Міндаўгу (у буклеце на тле Наваградзкага ўзвышшша), Альгерду (на тле Крэўскага замку), Кейстуту (на тле Троцкага замку), Гедыміну (на тле Медніцкага замку). Асобна вылучаюцца манэты, прысьвечаныя літоўскім асьветнікам і навукоўцам: калі прыналежнасьць да суседняга народу мастака Мікалоюса Канстанцінаса Чурлёніса, выдаўца першае кнігі ў жамойцкім дыялекце Марцінаса Мажвідаса, музыкі Вінцаса Кудзіркі не выклікае сумневаў, дык профілі «літоўскага» паэта Адомаса Міцкявічуса й нашага земляка, геніяльнага канструктара сярэднявечча Казімераса Семянавічуса, аўтара кнігі «Вялікае мастацтва артылерыі», нам не чужыя. У 1997 годзе літоўцы на сваіх манэтах адзначылі 600 гадоў зьяўленьня татараў і караімаў у Вялікім Княстве Літоўскім, а ў 1998 — візыт у сваю краіну папы Яна Паўла ІІ. Асобна вылучаюцца манэты аб крывавых падзеях 13 студзеня 1991 году (выява Маці Божае зь дзіцем), з нагоды 75-годзьдзя Літоўскага Банку, да 10-годзьдзя аднаўленьня дзяржаўнае незалежнасьці й манэта, прысьвечаная слаўнаму «Балтыйскаму шляху». Асобна стаіць манэта, што выпушчаная з нагоды праграмы UNICEF «Дзеці сьвету». Гэтаксама цікавая манэта, што была адбітая ў 60-гадовы юбілей палёту Сьцяпонаса Даруса й Стасіса Гірэнаса праз Атлянтыку. Дзьве манэты лучыць спартовая тэматыка: адна пра 5-я спартовыя гульні літоўцаў сьвету, другая прысьвечаная летняй алімпіядзе 1996 году ў Атлянце. Гэтаксама распачатая сэрыя манэт «Месты Літвы»: у 1998-м выйшла манэта з ценярысамі Вільні, а летась — з выявамі архітэктурных помнікаў Коўна. Усе манэты выпускаліся ў срэбры, і толькі адна выйшла залатая: наміналам 10 літаў і з надпісам па-лацінску «AVREVS NVMMVS LITVANIAE» побач з выяваю каваля, манэта мае дыямэтар 13.92 мілімэтры й вагу 1.244 грама — гэта адзін з найменшых залатнікоў у сьвеце. Беларусам застаецца цешыцца з нумізматычных посьпехаў сваіх суседзяў ды пазіраць на чужыя выявы сваіх князёў і асьветнікаў.

Віктар Мухін


Каментары

Цяпер чытаюць

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку6

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Уночы над Гомельшчынай зноў лятаў рэактыўны дрон3

У Кобрыне тата пасадзіў 12‑гадовую дачку не ў тую маршрутку, а кіроўца хацеў высадзіць яе ў чужым горадзе16

Украінскія беспілотнікі атакавалі Екацярынбург

4 спосабы праверыць, хто спрабуе выкарыстаць ваш PESEL у Польшчы11

Яраслаў Пісарэнка: Аднойчы прачнуўся, паглядзеў на сябе ў люстэрка і зразумеў, што так жыць больш нельга2

Мінчанка брала ў знаёмых тэлефоны пазваніць і афармляла на іх крэдыты4

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца17

У Мінску адклалі пашырэнне трэцяй лініі метро да Зялёнага Луга, прыярытэтам зрабілі 4‑ю лінію4

Вашынгтон упершыню за некалькі тыдняў нанёс удары па Іране. Тэгеран у адказ атакаваў базы ЗША ў Іарданіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку6

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць