Архіў

Віктар Шніп. Сабачыя гісторыі

№ 14 (171), 3 — 9 красавіка 2000 г.


 

Віктар ШНІП

Сабачыя гісторыі

 

Адзін сабака знайшоў костку. Прынёс дахаты, а там ужо галодны Граждан сядзіць.

Да аднаго сабакі прыйшоў Граждан і кажа: «Цябе ўжо з Картасарам параўноўваюць!» Сабака спалохаўся: «А хто такі Картасар?»

Адзін сабака прыйшоў да Граждана. А Граждан і кажа: «А ў вас ногі крывыя...»

Аднаго сабаку павіншавалі з Днём нараджэньня. Граждан усю ноч ня спаў — пісаў у дзёньніку: «Бачыў на вуліцы аднаго сабаку. Ішоў ён задзёршы нос, а ў мяне галава большая...»

З аднаго сабакі ўпаў волас. Падбег Граждан і давай ілбом біцца аб асфальт.

Адзін сабака навучыўся лічыць грошы. У Граждана была ашчадная кніжка з трыма савецкімі рублямі і партрэт Міклухі-Маклая.

Адзін сабака быў белы. А Граждан усю ноч мыў чорныя шкарпэткі.

Адзін сабака пайшоў на мітынг. Граждан паехаў у Віетнам і адтуль даў тэлеграму: «Грузіце бульбу бочкамі...»

Аднаму сабаку сказалі, што ён нэгар. Пачуў гэта Граждан і закрычаў: «Нэграм магу быць толькі я!»

Аднаму сабаку стукнулі па галаве, і ён загаварыў па-польску. А Граждан разагнаўся, стукнуўся ў сьцяну і стаў гаварыць па-расейску.

Да аднаго сабакі па начах прыходзіў Пушкін. Граждан даведаўся пра гэта і вымазаў фэкаліямі суседзкія дзьверы.

Адзін сабака пакрыўдзіўся на ўвесь сьвет. А Граждан злавіў муху і паадрываў ёй усе ногі.

Адзін сабака праваліўся ў каналізацыю. Ходзіць па ёй і думае, як на белы сьвет вылезьці. І тут раптам насустрач Граждан з чайнікам: «Дзе тут у вас кіпянёчку ўзяць?»

Адзін сабака захацеў паглядзець тэлевізар. Уключыў, а там — Граждан у белых пампэрсах.

Аднаму сабаку пашанцавала — ён цэлы дзень ня чуў і ня бачыў Граждана.

Адзін сабака прыйшоў у кавярню. Купіў кавы. І толькі пачаў піць, як падбег Граждан: «А я вас пазнаў! Вы паляк і гэта вы ігралі Шарыка ў «Чатырох танкістах!»

Аднаму сабаку далі пад сраку. Ляжыць сабака і радуецца: «Добра, што блізка не было Граждана...»

Адзін сабака трапіў на могілкі. Ходзіць сярод крыжоў і плача: «Усе мёртвыя... Усе Гражданы...»

Усьлед за адным сабакам ішоў Гражан. Абрыдзела гэта сабаку, і ён сказаў: «Чаму я ня сокал? Чаму не лятаю?»

Адзін сабака марыў пра Граждана. Прыйшоў Граждан і забіў сабаку.

Адзін сабака паехаў на базар. А там Граждан сядзіць у бэтээры і... цішыня.


Каментары

Цяпер чытаюць

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на беразе Цнянкі службовая аўчарка МНС пакусала некалькіх сабак. Ратавальнікі гатовыя ім дапамагаць1

На саміце ў Арменіі Ільхам Аліеў моцна паспрачаўся са старшынёй Еўрапарламента9

Каля ўзбярэжжа ААЭ гарыць карэйскі танкер. У вайне ЗША з Іранам новы віток

У былой Валадарцы плануюць адкрыць музей1

«Перадвыбарчы папулізм». У МЗС адрэагавалі на выказванне спікера армянскага парламента пра Беларусь як губерню Расіі24

Ты рускамоўны чалавек свету ці ты чалавек беларускі? Кейс Насты Рагатко58

«Валасы дыбарам». У ютубе з'явіліся відэаролікі па гісторыі Беларусі, ад пачатку да канца напісаныя штучным інтэлектам7

У Берліне на 8 і 9 мая забароняць чырвона-зялёны сцяг і партрэты Лукашэнкі4

Выйшла на свабоду палітзняволеная Вольга Чукарава, якая ў зняволенні амаль аслепла5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць